Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Ціміразева міліцыянты на матацыклах уехалі ў калючы дрот. Параненая дзяўчына, — відавочца


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Здарэньне адбылося каля 17:00 у раёне дома 46 па вуліцы Ціміразева. Відавочца расказвае, што невялікая група ўдзельнікаў маршу вырашыла прайсьці па вуліцы Ціміразева, а ня рухацца з асноўнай калёнай па Кальварыйскай.

«Думалі, што там ачапленьня няма, але аказалася, там быў расьцягнуты калючы дрот, стаяў АМАП, — расказвае відавочца. — Людзі падыходзілі да ачапленьня, вярталіся назад. Нічога не адбывалася. Каля дроту было, можа, 10 чалавек. Там, дарэчы, чамусьці стаяла „хуткая“. І раптам двое міліцыянтаў на матацыклах разганяюцца, набіраюць хуткасьць і прабіваюць калючы дрот».

Відавочца ня можа адказаць на пытаньне, ці бачылі матацыклісты калючы дрот. «Але там стаялі сілавікі і стаяў аўтамабіль, які перавозіць гэты калючы дрот. Для мяне гэта загадка», — кажа відавочца.

«Дрот зачапіў дзяўчыну, яна заблыталася ў ім, бо стаяла побач, — кажа відавочца. — Іншыя людзі разьбегліся. Збоку гэты ўчынак міліцыянтаў абсалютна немагчыма патлумачыць».

Дзяўчыне аказала дапамогу «хуткая», якая была побач. Відавочца кажа, што кіроўцы матацыклаў былі ў форме «сілавікоў» і матацыклы былі пазначаныя як ГАІ.

Радыё Свабода зьвярнулася да прэс-службы МУС па камэнтар наконт гэтага здарэньня.

Падобнае здарэньне апісваюць крыніцы TUT.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG