Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС паведаміла пра затрыманьне ў Менску ўдзельнікаў пратэсту, якія напалі на супрацоўнікаў АМАП. ВІДЭА


Беларускія жанчыны блякуюць машыну з затрыманымі на Маршы герояў у Менску, 13 верасьня 2020 году.

Як паведамляе МУС, 13 верасьня на вуліцы Ціхая ў пасёлку Дразды пратэстоўцы аказалі супраціў праваахоўнікам, якія «ахоўвалі грамадзкі парадак».

Сьцьвярджаецца, што ў нападнікаў у арсэнале былі гумовыя палкі і вадаправодныя трубы. Пратэстоўцы закідалі міліцыянтаў камянямі і бутэлькамі. Цялесныя пашкоджаньні рознай ступені прычыненыя 4 супрацоўнікам АМАП, пашкоджаны службовы транспорт.

Паводле МУС, адзін з дэманстрантаў схапіў міліцыянта за куртку, паваліў на зямлю і выхапіў траўматычны пісталет «Аса». Падчас бойкі сілавіку атрымалася яго вярнуць і зрабіць папераджальны стрэл. 46-гадовага мужчыну затрымалі. Другому затрыманаму 26 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG