Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім бары затрымалі фотакарэспандэнтаў Васюковіча і Грыдзіна

абноўлена

Ужо пасьля заканчэньня менскага маршу ў бары «1067» на вуліцы Раманаўская Слабада сілавікі мэтанакіравана затрымалі трох чалавек, сярод якіх былі фотакарэспандэнты Аляксандар Васюковіч і Ўладзь Грыдзін.

Васюковіч сядзеў у бары з двума мужчынамі, расказала Свабодзе іх суседка па століку Жанна. Пасьля таго як мужчыны выйшлі пакурыць і вярнуліся ў бар, зайшлі 6–7 чалавек у балаклавах. Мужчын затрымалі і забралі іх абсталяваньне.

Пазьней Васюковіч скінуў SOS-паведамленьне з тэлефона з пункту на Кальварыйскай, 43. Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава паведаміла Tut.by, што Васюковіч знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС, па ім распачалі адміністрацыйны працэс.

Сярод затрыманых таксама фатограф Уладзь Грыдзін, якога пазналі наведнікі бара. Грыдзін шмат год быў фотакарэспандэнтам Радыё Свабода, пакуль 29 жніўня ўлады не пазбавілі яго і яшчэ трох нашых журналістаў акрэдытацыі. Апошні час супрацоўнічаў з парталам Tut.by. Ён таксама правядзе ноч у Фрунзенскім РУУС, заўтра яго будуць судзіць, за што — невядома.

Разам з Васюковічам і Грыдзіным затрымалі і іх знаёмага Ягора Калягіна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG