У цэнтар Менску рушылі калёны патэстоўцаў з Аўтазаводу, Партызанскага праспэкту, Лошыцы, Новай Баравой, Сухарава. На чыгуначным вакзале грае песьня Цоя «Перемен».
У цэнтры Менску ўжо ачапілі калючым дротам стратэгічныя аб’екты — стэлу ля музэя гісторыі вайны і Палац Рэспублікі. Там стаяць вайскоўцы.
Паўсюль згрупаваныя міліцыянты і вайскоўцы, перадае карэспандэнт Свабоды.
Тым часам ужо закрылі на ўваход і на выхад цэнтральныя станцыі мэтрапалітэну: плошча Леніна, плошча Якуба Коласа, плошча Перамогі, Кастрычніцкая/Купалаўская.