Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Далі 5 хвілін на зборы». Затрымалі Дзьмітрыя Семчанку, які на знак пратэсту сышоў з прэзыдэнцкага пулу 


Жонка Дзьмітрыя Семчанкі пацьвердзіла «Нашай Ніве», што ў другой палове дня 10 верасьня ў іх кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і забралі мужа.

«Быў адзін ня ў форме, а таксама 2–3 у масках. Далі 5 хвілін сабрацца і павезьлі ў Фрунзенскі РУУС. Сказалі, што будуць правяраць, ці ўдзельнічаў Дзіма ў несанкцыянаваных акцыях», — сказала Юлія Семчанка.

Дзьмітры Семчанка да нядаўняга часу працаваў на тэлеканале АНТ, узначальваў прэзыдэнцкі пул афіцыйных журналістаў. Аднак пасьля падзеяў 9–12 жніўня вырашыў сысьці з тэлеканалу.

«Калі я ўбачыў, як зьнішчаюць беларускі народ, зразумеў, што ўжо ніколі не змагу маўчаць. Інакш буду жывым трупам! Мая Беларусь і людзі, якія тут жывуць, для мяне найвышэйшая каштоўнасьць, — напісаў ён у Інстаграме. — Як я магу гаварыць з экрана пра „наркаманаў і беспрацоўных, якія запаланілі вуліцы“, калі нашых дзяўчат гвалтуюць у аўтазаках, разрываюць ім яечнікі і маткі, пазбаўляючы магчымасьці стаць мамамі. Калі хлопцам, якія ляжаць на зямлі, б’юць паміж ног да таго часу, пакуль там усё не ператвараецца ў месіва».

Паводле Семчанкі, ён мог бы знайсьці тысячу прычынаў апраўдаць сябе, прыкрыцца страхам за сям’ю і малое дзіця, паверыць кіраўнікам, якія абяцаюць пачаць паказваць усю праўду. Але ня змог.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG