У раённых судах Гомля разглядалі справы затрыманых напярэдадні АМАПам. 27 верасьня падчас маршу супрацоўнікі АМАП ужывалі для разгону пярцовы газ, сьвятлашумавыя ракетніцы і халастыя стрэлы ўверх. Людзей жорстка затрымлівалі.
Увечары 26 верасьня супрацоўнікі Фрунзэнскага РУУС Менску затрымалі траіх студэнтаў (18 і 19 гадоў). Маладыя людзі падазраюцца ў нанясеньні шэрагу абразьлівых надпісаў на абвестках, расклееных каля пад'езду дома, дзе пражывае камандзір сталічнага АМАПу Дзьмітрый Балаба.
«Пад вокам зьдзертая скура і лоб расьсечаны». Жыхар Магілёва расказаў, як яго паранілі падчас разгону пратэсту 27 верасьня.
Адвакат Максім Знак, які абвясьціў галадоўку ў СІЗА № 1, паступова аднаўляе прыём ежы, сказаў Tut.by абаронца Дзьмітры Лаеўскі.
У Менску затрымалі Іну Кавалёнак, сябра штабу Віктара Бабарыкі. Яе зьвезьлі ў невядомым кірунку.
СК адмовіў у завядзеньні справы, бо «зварот носіць агульны характар».
Матрос-ратавальнік Леанід Бугор зьмешчаны ў ізалятар на Акрэсьціна. Яго сваякі дакладна ня ведаюць, у чым яго вінавацяць.
Дома і ў офісе Рамуальда Ўлана прайшлі ператрусы, канфіскаваная аргтэхніка, тэлефоны. Былога ўладальніка і галоўнага рэдактара «Новай газэты Смаргоні» падазраюць у паклёпе. Заведзеная крымінальная справа.
Затрыманую напярэдадні ў Менску карэспандэнтку расейскага выданьня «МБХ медиа» Анастасію Альшанскую зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Жодзіне. Пра гэта паведаміў яе адвакат Антон Гашынскі.
Падчас жаночага маршу 26 верасьня ў падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа затрымалі музыкаў кавэр-гурту Best Sound Band. У міліцыю іх даставілі разам з інструмэнтамі.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Белые халаты», напярэдадні Багдана Шыльнікоўскага выклікалі ў Маскоўскае РУУС дзеля складаньня пратаколу і затрымалі.
З МЗС Беларусі звольнілі Андрэя Садоўскага — за публікацыю ў сацыяльных сетках уласных вершаў з асуджэньнем пасьлявыбарчага гвалту.
Радыё «Сталіца» запусьціла ў ратацыю «сацыяльную рэкляму» Міністэрства ўнутраных спраў.
У авіякатастрофе пад Харкавам ужо 25 ахвяраў, яшчэ 2 чалавек у цяжкім стане шпіталізавалі. Пра гэта напісаў офіс генэральнага пракурора Ўкраіны.
МУС Украіны паведамляе падрабязнасьці авіякатастрофы на Харкаўшчыне
Ня менш за чатыры чалавекі атрымалі нажавыя раненьні падчас нападу каля былога офісу сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы.
Аляксандра Дзікан, жонка аднаго з затрыманых топ-мэнэджараў ІТ-кампаніі PandaDoс Віктара Куўшынава, разам з сынам паехала ва Ўкраіну, бо атрымала папярэджаньне аб магчымым перасьледзе.
На Людмілу Казак, якая абараняе сябра Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву, склалі пратаколы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаваньне супрацоўнікаў міліцыі.
У Менску затрымалі Андрэя Мацука — кандыдата гістарычных навук, аднаго з найлепшых спэцыялістаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XVIII стагодзьдзя.
У Рэспубліканскім апёкавым цэнтры памёр 36-гадовы Сяргей Радчэня — мужчына, які падпаліў сябе на ганку аддзялення міліцыі ў Смалявічах.
На сайце Мінстэрства ўнутраных справаў зьявілася паведамленьне пра нібыта сотні званкоў у міліцыю жыхароў у Менску, незадаволеных дзеяньнямі ўдзельнікаў масавых акцыяў.
Разглядаецца каля 280 адміністрацыйных справаў аб удзеле непаўналетніх у несанкцыянаваных мітынгах, паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на паседжаньні Нацыянальнай камісіі правоў дзіцяці.
23 верасьня Ягора Марціновіча затрымалі паводле падазрэньня ў «паклёпе». Падставай стаў матэрыял, дзе згадваецца намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Аляксандар Барсукоў.
Таемная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі суправаджалася затрыманьнямі актывістаў і журналістаў, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус назваў «фарсам» цырымонію інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла 23 верасьня ў Менску.
Праваабаронца і юрыст Гары Паганяйла назваў таемную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі «каранаваньнем баязьліўца».
«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Украінскае выданьне «Заборона» сьцьвярджае, што ў распараджэньне рэдакцыі трапіла новая інфармацыя пра абставіны забойства журналіста Паўла Шарамета ў Кіеве ў 2016 годзе.
У доме 63-гадовага пэнсіянэра Юзафа Нямеры ў прыгарадзе Горадні ідзе ператрус.
10 верасьня Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру Беларусі з патрабаваньнем адрэагаваць на выкраданьні людзей невядомымі суб’ектамі ў балаклавах, ня ў форме і бяз знакаў адрозьненьня.
Прад’яўленае Віктару Бабарыку абвінавачаньне дагэтуль не дазваляе абароне зразумець, якія менавіта дзеяньні інкрымінуюцца экс-банкіру і экс-прэтэндэнту ў прэзыдэнты, паведаміў адвакат Дзьмітры Лаеўскі.
На бальконе ў Менску хтосьці павесіў кавалак тканіны з надпісам «Гэта ня сьцяг».
Суд Мазырскага раёну вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе аб рабаваньні сямейнай пары сёлета ў студзені.
На аднаго зь лідэраў страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна склалі пратакол за несанкцыянаванае мерапрапрыемства, яго будуць судзіць. З астатнімі правялі гутаркі і выпусьцілі.
21 верасьня яшчэ адзін працаўнік «Беларуськалію» адмовіўся выходзіць з забою на знак пратэсту супраць таго, што адбываецца ў краіне і на прадпрыемстве.
Адвакат лічыць, што памежнікі парушылі права Марыі Калесьнікавай на абарону.
Страйкам «Беларуськалію» паведамляе, што да 4-га рудаўпраўленьня, дзе сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, пад’ехала некалькі мікрааўтобусаў, якія сілавікі выкарыстоўваюць на пратэстных акцыях.
Другі этап вучэньняў «Славянскае братэрства» пройдзе 22-25 верасьня, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
На вуліцы Савецкай у Берасьці міліцыя страляла ў паветра падчас сутычак з пратэстоўцамі.
30 дыпляматаў будуць звольненыя са структуры Міністэрства замежных спраў, сьцьвярджае ў сваім тэлеграм-канале колішні амбасадар Беларусі ў Францыі Павал Латушка.
Сёньня ў Менску, і ў іншых гарадах Беларусі, адбудуцца ананасаваныя апанэнтамі ўлады мірныя акцыі пратэсту.
Адзін з затрыманых 6 верасьня у менскай кавярні O’Petit напісаў адкрыты ліст начальніку ГУБАЗіК МУС Мікалаю Карпянкову.
У менскім парку на Ангарскай, дзе ўчора выступаў Аляксандар Памідораў, сёньня раніцай разабралі ўсе лаўкі.
Затрыманых 19 верасьня пасьля імправізаванага канцэрту на менскай вуліцы Ангарскай рок-музыкаў Аляксандра Памідорава і Вячаслава Наважылава зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна.
Больш за 250 расейскіх і беларускіх вайскоўцаў дэсантаваліся на вучэньнях «Славянскае братэрства», якія праходзяць у Беларусі, на палігоне недалёка ад мяжы з Польшчай, паведамілі ў нядзелю ў Мінабароны РФ.
Базу інфармацыі пра сілавікоў 19 верасьня апублікавалі ў адным з тэлеграм-каналаў.
Стан яго вельмі цяжкі, паведамляе Міністэрства здароўя Беларусі.
Сына актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык і Сяргея Мацкойця вярнулі ў сям’ю. Прыкладна 300 чалавек прыйшлі да менскага прытулку, каб маральна падтрымаць бацькоў.
Больш за 300 чалавек прыйшлі да прытулку на вуліцы Бірузова ў Менску, куды трапіў сын актывісткі Алены Лазарчык.
Загрузіць яшчэ