Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў затрымалі лекара-рэаніматоляга Багдана Шыльнікоўскага, які хварэе на дыябэт


Як паведамляе тэлеграм-канал «Белые халаты», 25 верасьня Багдана Шыльнікоўскага выклікалі ў Маскоўскае РУУС Менску дзеля складаньня пратаколу і затрымалі.

Паводле адваката, мэдыка зноў зьбіраюцца адправіць у турму на завулку Акрэсьціна. У яго дыябэт.

12 жніўня Багдана Шыльнікоўскага пасьля акцыі мэдыкаў супраць гвалту пабілі і затрымалі за тое, што нібыта «арганізаваў акцыю і дапамагаў СМІ расстаўляць абсталяваньне». Колішні міністар здароўя Ўладзімер Каранік тады назваў гэта «зрэжысаваным мерапрыемствам».

Багдана трымалі на Акрэсьціна і давялі да крытычнага стану, не даючы інсуліну, пакуль «хуткая дапамога» не забрала яго ў рэанімацыю. У шпіталь ён трапіў ужо ў коме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG