Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі яшчэ аднаго ратавальніка станцыі «Камсамольскае возера» ў Менску


Суд над ратавальнікамі, якія 6 верасьня пасьля акцыі пратэсту выцягвалі з вады людзей

Матрос-ратавальнік Леанід Бугор зьмешчаны ў ізалятар на Акрэсьціна. Яго сваякі дакладна ня ведаюць, у чым яго вінавацяць.

«Учора ўвечары Леанід працаваў на Нямізе, ён ратавальнік. Яго затрымалі проста на працы, у 23.30 ён ужо быў на Акрэсьціна», — расказала Tut.by Кацярына, родная сястра Леаніда.

Леаніду 20 гадоў, апошні год ён працуе на ратавальнай станцыі «Камсамольскае возера». Восем супрацоўнікаў гэтай станцыі апынуліся за кратамі пасьля маршу 6 верасня, калі дапамагалі выцягваць з вады пратэстоўцаў.

«Леаніда затрымалі нібыта за тое, што ён нешта сказаў тым, хто затрымліваў. Мяркуючы па сьпісах, брата дастаўлялі ў розныя РУУС і ўжо потым на Акрэсьціна. Які ў яго артыкул і калі суд — невядома», — кажа Кацярына.

Калегі Леаніда Бугрова таксама пацьвердзілі, што маладога чалавека затрымалі на працоўным месцы.

«У нядзелю Леанід працаваў у катэры на вадзе, ён матрос-ратавальнік, — гавораць у арганізацыі. — Ведаем, што ён на Акрэсьціна, а па якім артыкуле — не. Кшталту зрабіў камусьці заўвагу».

Пасьля таго, як ратавальнікі правялі трое сутак у ізалятары за «непадпарадкаваньне міліцыі», толькі вадалаз Іван Юрскі прыняў рашэньне сысьці. Астатнія працуюць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG