Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчыну, які зьдзейсьніў спробу самаспаленьня ў Смалявічах, перавялі ў рэанімацыю ў Менск


РАУС у Смалявічах, перад якім чалавек падпаліў сябе. 18 верасьня 2020 году

Стан яго вельмі цяжкі, паведамляе Міністэрства здароўя Беларусі.

Мужчыну, які падпаліў сябе ў Смалявічах, 19 верасьня перавезьлі ў лякарню хуткай мэдычнай дапамогі, у Рэспубліканскі апёкавы цэнтар.

Нацыянальны кансыліюм спэцыялістаў, які ўчора ўвечары адбыўся ў Смалявічах, прыняў рашэньне, што тамтэйшыя лекары надалі ўсю магчымую дапамогу пацярпеламу. Вырашылі, што пры стабілізацыі ягонага стану неабходная шпіталізацыя ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры.

Спэцыялісты шпіталя ў Смалявічах зрабілі ўсё, каб пацярпелы перанёс транспартаваньне. Цяпер мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі цэнтру ў Менску, стан яго вельмі цяжкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG