Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС шукае вінаватых ва ўцечцы інфармацыі пра супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэт


Афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.
Афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Міністэрства ўнутраных спраў пачало пошукі вінаватых ва ўцечцы інфармацыі пра супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэт, заявіла ТАСС афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Базу інфармацыі пра сілавікоў 19 верасьня апублікавалі ў тэлеграм-канале НЕХТА.

Апублікаваны сьпіс зьмяшчае інфармацыю пра 1003 супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Беларусі, у тым ліку іх прозьвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты нараджэньня, адрасы, падраздзяленьне, дзе яны праходзяць службу, іх званьні і пасады.

Адміністратары Telegram-каналу сьцьвярджаюць, што атрымалі гэтыя зьвесткі ад хакераў, так званых кібэрпартызан. Канал абяцае працягнуць публікацыю асабістай інфармацыі пра беларускіх сілавікоў, калі праваахоўныя органы працягнуць затрыманьні ўдзельнікаў акцый пратэсту.

Асноўная база зьвестак, якую ў суботу апублікаваў Telegram-канал, не ўтрымлівае асабістыя адрасы або тэлефоны супрацоўнікаў МУС Беларусі.

Аднак асобна быў апублікаваны сьпіс, у якім ёсьць поўныя асабістыя зьвесткі аб сямі супрацоўніках, якія паводле адміністратараў каналу, зьяўляюцца афіцэрамі элітнага антытэрарыстычнага падраздзяленьня МУС.

Як паведамляў «​Інтэрфакс», 16 верасьня ў МУС паведамілі, што з 9 жніўня ў інтэрнэт трапілі зьвесткі больш як 300 супрацоўнікаў міліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG