Лінкі ўнівэрсальнага доступу

300 чалавек прыйшлі да дзіцячага прытулку разам з актывісткай, у якой забралі дзіця. ФОТА


Салідарныя бацькі каля дзіцячага прытулку ў Менску

Больш за 300 чалавек прыйшлі да прытулку на вуліцы Бірузова ў Менску, куды трапіў сын актывісткі Алены Лазарчык.

6-гадовага Арцёма сацыяльныя службы забралі пасьля таго, як маці не прыйшла па яго ў групу падоўжанага дня. Паводле Алены, напярэдадні яе выклікалі ў міліцыю і трымалі там да позьняга вечара, забраўшы тэлефон.

Салідарныя з Аленай Лазарчык
Салідарныя з Аленай Лазарчык

Пры гэтым адміністрацыя школы не зьвязалася з бацькам, бабуляй ці старэйшай сястрой, каб тыя забралі малога.

Прадстаўнік прытулку паабяцаў, што калі маці прынясе неабходныя дакумэнты, дзіця ёй вернуць.

Каля 13-й гадзіны Алену Лазарчык пусьцілі ў будынак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG