Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку авіякатастрофы пад Харкавам як найменей 20 загінулых

абноўлена

МУС Украіны паведамляе падрабязнасьці авіякатастрофы на Харкаўшчыне

25 верасьня ў 20:50 недалёка ад гораду Чугуева, на адлегласьці каля 2 км ад вайсковага аэрапорту, упаў самалёт Ан-26 Узброеных сілаў Украіны вайсковай часткі А 4104.

Пры падзеньні самалёт загарэўся.У самалёце знаходзіліся ваенныя пілёты і курсанты ВПС, агулам 24 чалавекі (5 чальцоў экіпажу і 18 курсантаў).

Паводле зьвестак Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях Украіны, па стане на 21:45 дваццаць чалавек загінулі і двое атрымалі цяжкія раненьні. Пошукі яшчэ двух людзей працягваюцца. Пажар самалёта ліквідаваны.

Пазьней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі напісаў у Твітэры пра авіякатастрофу на Харкаўшчыне. Паводле яго, на борце было 28 чалавек. Ён пацьвердзіў, што 20 загінулі, двое параненыя. Лёс астатніх невядомы. 26 верасьня Зяленскі вылятае ў Харкаўскую вобласьць.

Кіраўнік Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Аляксей Кучар у сваім Тэлеграм-канале напісаў, што ў авіякатастрофе ў Харкаўскай вобласьці 22 чалавекі загінулі, двое выжылі (1 у крытычным стане) лёс чатырох чалавек невядомы. Паводле Кучара, на борце было 28 чалавек, у тым ліку сем афіцэраў і 21 курсант.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG