Суд Мазырскага раёну вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе аб рабаваньні сямейнай пары сёлета ў студзені.
Як піша «Жыцьцё Палесься», у Мазыры два чалавекі надзелі вопратку, падобную да формы супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьня міліцыі, на галаву надзелі маскі.
Прадставіўшыся супрацоўнікамі спэцпадразьдзяленьня, яны сказалі, што правяраюць паляўнічую зброю, «бо ў горадзе забіты дзяржаўны чыноўнік, мы праводзім маштабную праверку», і зайшлі ў кватэру да пацярпелых. Нападнікі зьвязалі мужа і жонку і забралі грошы на агульную суму 5400 рублёў.
Нападнікаў цяпер асудзілі на 9 і 6,5 года калёніі. Яшчэ адзін чалавек, якога прызналі «наводчыкам», атрымаў 4 гады калёніі.