Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вучэньнях пад Берасьцем расейскія дэсантнікі з баявой машынай адпрацоўвалі захоп аб’ектаў праціўніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Больш за 250 расейскіх і беларускіх вайскоўцаў дэсантаваліся на вучэньнях «Славянскае братэрства», якія праходзяць у Беларусі, на палігоне недалёка ад мяжы з Польшчай, паведамілі ў нядзелю ў Міністэрстве абароны Расеі.

Паводле агенцтва «​Інтэрфакс», у высадцы расейска-беларускага дэсанту ўдзельнічала шэсьць самалётаў Паветрана-касьмічных сілаў Расеі.

«Дэсантаваньне праводзілася раніцай на незнаёмую для расейскіх вайскоўцаў пляцоўку прызямленьня „Сахара“, якая знаходзіцца ў памежным раёне Берасьцейскай вобласьці Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе «Інтэрфакс».

Па зьвестках Мінабароны РФ, на вучэньнях пасьпяхова дэсантавалі баявую машыну БМД-2, а потым вайскоўцы адпрацоўвалі тактычныя дзеяньні для захопы аб’ектаў умоўнага праціўніка.

«Вучэньне праводзяцца на контратэрарыстычную тэматыку і не накіраваныя супраць іншых краін», — заявілі ў Мінабароны РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG