Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС апублікавала нібыта званкі ад менчукоў з заклікам расстрэльваць пратэстоўцаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На сайце Мінстэрства ўнутраных справаў зьявілася паведамленьне пра нібыта сотні званкоў у міліцыю жыхароў у Менску, незадаволеных дзеяньнямі ўдзельнікаў масавых акцыяў.

На далучаным відэа можна пачуць галасы абураных, паводле МУС, грамадзян. Адзін зь іх заклікаў міністра Караева замест гумавых куляў ужываць баявыя.

«Калашнікава ніхто не адмяняў. Пару стрэлаў у мазгаўню і ўсе працьверазеюць», — заявіў мужчына.

«Ужо хвілін сорак як натоўп заблякаваў скрыжаваньне Нямігі і Гарадзкога Валу. Ніводнага міліцыянта. Няўжо нельга знайсьці чалавек 10 з дубінамі. Гэтыя падлюгі разьбягуцца за 10 хвілін», — чуваць голас іншага мужчыны.

«„Змагарскія“ тэлеграм-каналы актыўна заклікаюць людзей выходзіць на вуліцы і праезныя часткі, блякаваць дарогі ў гадзіны пік, і без таго „гарачыя“. Спэцыяльна выбраны час, каб як мага больш людзей пакутавалі ад гучных кляксонаў і пратэстоўцаў, якія вішчаць, каб стварыць ілюзію масавасьці» — піша МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG