Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дзяржаўным радыё запусьцілі «сацыяльную рэкляму»: пагражаюць да 15 гадоў турмы за ўдзел у масавай акцыі


Радыё «Сталіца» запусьціла ў ратацыю «сацыяльную рэкляму» Міністэрства ўнутраных спраў.

Ананімны прадстаўнік ведамства зьвяртаецца да грамадзянаў Беларусі з папярэджаньнем «не паддавацца на правакацыі сумнеўных асобаў», якія заклікаюць далучацца да несанкцыянаваных акцый.

Ён папярэджвае, што за ўдзел у такім «незаконным мерапрыемстве» пагражае адміністрацыйная адказнасьць, а за арганізацыю масавых беспарадкаў — да 15 гадоў зьняволеньня паводле арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Такое пакараньне сапраўды прапісанае ў беларускім Крымінальным кодэксе

У другой палове жніўня большая частка калектыву радыё «Сталіца» напісала заявы на звальненьні. Разам з супрацоўнікамі сышлі дырэктар Алег Міхалевіч і загадчыца аддзелу інфармацыйных праграмаў Ала Рыжэвіч.

Да таго журналісты паведамілі свайму кіраўніцтву пра страйк. Сярод патрабаваньняў былі наступныя пункты:

  • правядзеньне новых сумленных выбараў прэзыдэнта
  • спыненьне гвалту ў дачыненьні да мірных людзей
  • перавесьці забаўляльны эфір у абʼектыўнае асьвятленьне падзеяў.

Аднак патрабаваньні калектыву «Сталіцы» былі праігнараваныя. У выніку супрацоўнікі масава звольніліся.

Цяпер на радыёстанцыі адбываецца працэс перафарматаваньня: канцэпцыя з ухілам у сусьветную і беларускую рок-музыку замяняецца папулярным кантэнтам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG