Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых пасьля вулічнага канцэрту рок-музыкаў Памідорава і Наважылава зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна 


Іна і Ўладзіслаў Наважылавы

Затрыманых 19 верасьня пасьля імправізаванага канцэрту на менскай вуліцы Ангарскай рок-музыкаў Аляксандра Памідорава і Вячаслава Наважылава зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна.

Як паведаміла Іна Наважылава, жонка заснавальніка гомельскага мэтал-гурту Gods Tower, разам зь імі быў схоплены яшчэ адзін хлопец, яго прозьвішча ёй невядомае.

Аляксандар Памідораў
Аляксандар Памідораў

Мяркуючы па ўсім, выходныя музыкам давядзецца правесьці ў турме, а ў панядзелак іх мусяць выпусьціць або асудзіць.

Аляксандар Памідораў і Вячаслаў Наважылаў зладзілі выступ у межах папулярных апошнім часам дваровых канцэртаў. У нейкі момант прыехалі аўтобусы без апазнавальных знакаў, паводле сьведак, высадзіўся дэсант з паўсотні чалавек у цывільным і невядомых у форме без апазнавальных знакаў.

Бальшыня гледачоў разьбегліся па суседняй лесапаласе. Тады невядомыя забралі артыстаў, якія з інструмэнтамі аказаліся не настолькі мабільнымі. А раніцай там разабралі лавачкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG