Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі прадусарку тэатральных праектаў прасторы «ОК16»

У Менску затрымалі Іну Кавалёнак, сябра штабу Віктара Бабарыкі. Яе зьвезьлі ў невядомым кірунку.

Затрыманьне адбылося ў раёне опэрнага тэатру, калі Іна Кавалёнак выйшла па каву.

Пра затрыманьне невядомымі асобамі паведаміла яе сястра Тацяна, сказалі Свабодзе ў штабе зьняволенага прэтэндэнта ў прэзыдэнты.

Іна Кавалёнак — прадусарка тэатральных праектаў у экспэрымэнтальнай пляцоўцы «ОК16» у Менску.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG