Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ізноў быў каля сваёй рэзыдэнцыі са зброяй, — «Пул Первого». ФОТА


Паблізу Палацу Незалежнасьці, 30 жніўня, Менск
Паблізу Палацу Незалежнасьці, 30 жніўня, Менск

Блізкі да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого» сьцьвярджае, што падчас мітынгу непадалёк ад Палаца Незалежнасьці кіраўнік краіны быў са зброяй на тэрыторыі рэзыдэнцыі.

Раней здымак разьмясьціла РИА Новости. Паводле расейскага агенцтва, яго даслала прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант у адказ на пытаньне, дзе знаходзіцца Аляксандар Лукашэнка.

Празь некаторы час «Пул Первого» патлумачыў, што фота Лукашэнкі з аўтаматам каля Палаца Незалежнасьці зрабілі каля 16.00.

Але ў той час пратэстоўцаў пад палацам практычна не было — галава калёны тады была яшчэ каля Стэлы. Пасьля, калі дэманстранты наблізіліся да палаца, чалавека ў такім адзеньні не было відаць.

Пазьней відавочцы паведамлялі пра снайпэраў на даху палаца і амаль 10 БТРаў побач з рэзыдэнцыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG