Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца РСЭ/РС пра пагрозы журналістам: «Гэта відавочная помста і абуральнае парушэньне нормаў і законаў»


Пратэст у Менску на плошчы Незалежнасьці 27 жніўня 2020
Пратэст у Менску на плошчы Незалежнасьці 27 жніўня 2020

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Дэйзі Сындэлар выступіла з заявай з прычыны затрыманьня журналістаў у Менску 27 жніўня:

«Улады ставяцца да сродкаў масавай інфармацыі з усё большай сваволяй. Яны ня толькі адмаўляюцца акрэдытоўваць журналістаў, але і выкарыстоўваюць розныя падставы, каб затрымаць журналістаў, якія акрэдытаваныя, каб ня даць ім паведаміць пра тое, што яны бачаць. Мы таксама ўстрывожаныя тым, што ўлады пагражаюць адвольнымі абвінавачаньнямі журналістам, якія адмаўляюцца выконваць міліцэйскі загад здаваць ім зробленыя фотаматэрыялы і іншую інфармацыю. Гэта відавочная помста і абуральнае парушэньне нормаў і законаў».

30 жніўня ў Менску мае адбыцца чарговая вялікая дэманстрацыя пратэсту. «Нашыя журналісты, вядома, будуць там, і мы заклікаем улады спыніць атакі на сродкі масавай інфармацыі і — хаця б на мінімальным узроўні — паважаць правы журналістаў, якіх яны акрэдытавалі», — заявіла Дэйзі Сындэлар.

27 жніўня падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску былі затрыманыя чатыры журналісты Радыё Свабода, а таксама журналісты тэлеканалу «Настоящее время» і іншых СМІ — агулам больш за 30 беларускіх і замежных журналістаў.

  • У нашага фотакарэспандэнта Ўладзя Грыдзіна сканфіскавалі фотаапарат, смартфон, ноўтбук. Таксама супраць журналіста распачалі адміністрацыйны працэс у сувязі зь ягонай працай без акрэдытацыі, хоць у Грыдзіна была пры сабе дзейная акрэдытацыя Міністэрства замежных справаў Беларусі.
  • Алесь Дашчынскі, які правёў у РУУС больш за 3 гадзіны, расказаў, што супрацоўнікі міліцыі прагледзелі фотагалерэю на ягоным смартфоне і выдалілі некалькі фота, на якіх, сярод іншых, фігуравалі супрацоўнікі АМАП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG