Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых футбалістаў «Крумкачоў» будуць судзіць


Футбалісты «Крумкачоў» Сяргей Казека (зьлева) і Павел Расолька
Футбалісты «Крумкачоў» Сяргей Казека (зьлева) і Павел Расолька

Сяргея Казеку і Паўла Расольку затрымалі 30 жніўня. Іх могуць абвінаваціць у нападзе на міліцэйскі аўтамабіль.

Інцыдэнт з пашкоджаным сінім мікрааўтобусам без апазнавальных знакаў адбыўся каля 14 гадзін 30 жніўня на праспэкце Незалежнасьці, недалёка ад будынку сядзібы КДБ. Мікрааўтобус спыніўся ля ходнікаў, адтуль выбеглі невядомыя і пачалі затрымліваць людзей. У выніку ля машыны сабраўся невялікі натоўп, яго ўдзельнікі пачалі біць па мікрааўтобусе рукамі. Машына хутка зьехала. Празь некалькі гадзін МУС паведаміла, што гэта быў міліцэйскі транспарт.

На апублікаваным прэс-службай МУС відэа відаць, што побач зь мікрааўтобусам знаходзіўся футбаліст «Крумкачоў» Павал Расолька. Увечары 30 жніўня стала вядома, што яго затрымалі разам зь яшчэ адным гульцом клюбу, Сяргеем Казекам. Расолька правёў ноч у РУУС, Казеку адтуль забрала «хуткая». Дырэктар каманды Алег Давідовіч раніцай 31 жніўня расказаў Свабодзе, што ў дачыненьні да абодвух вядзецца разбор паводле крымінальнага артыкулу.

«Казека знаходзіцца ў 4-й лякарні цяпер, – кажа Давідовіч. – У яго дрэнны стан, праблемы з хрыбеткамі. Папярэдне месяц пасьцельнага рэжыму. Гэта траўмы, атрыманыя падчас затрыманьня. Іх затрымлівалі на Гарадзкім Вале. Расолька пакуль знаходзіцца ў Ленінскім РУУС. Абодвум прызначылі судмэдэкспэртызу. Сьледчы запрасіў усе відэазапісы з камэр. Разьбіраюцца. Адвакат паведаміў, што сёньня абодвух могуць адпусьціць».

Падрабязнасьці справы футбалістаў «Крумкачоў» стануць вядомыя пасьля сустрэчы адваката са сьледчым.

Пазыцыя МУС

Пазьней прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкаму Натальля Ганусевіч пацьвердзіла, што аднаго з затрыманых футбалістаў адвозілі ў бальніцу, аднак пасьля агляду дактары адпусьцілі яго. Зараз абодва яны знаходзяцца у Ленінскім РУУС Менска.


«Адзін з затрыманых быў дастаўлены да медыкаў, аднак факт пералому пазванка не пацьвердзіўся, — сказала Натальля Ганусевіч. — Мы не валодаем інфармацыяй аб пераломе пазваночніка. Лекары праверылі затрыманага і выпусьцілі, цяпер абодва затрыманых знаходзяцца ў Ленінскім РУУС. У дачыненьні да іх распачаты адміністратыўны працэс за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG