Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваката Кавальковай чарговым разам не дапусьцілі да падабароннай 

Вольгу Кавалькову асудзілі праз скайп
Вольгу Кавалькову асудзілі праз скайп

Яўгена Маслава, адваката сябра прэзыдыюму Каардынацыйна рады Вольгі Кавальковай, зноў не пусьцілі да падабароннай.

31 жніўня Яўген Маслаў наведаўся ў СІЗА Жодзіна, дзе Вольга Кавалькова адбывае 10-дзённы адміністрацыйны арышт за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» ля прахадной Менскага трактарнага заводу.

Адвакату адмовілі ў сустрэчы, спаслаўшыся на «складаную эпідэмічную сытуацыю». Як патлумачыў Яўген Маслаў, удалося высьветліць, што ягоная падабаронная знаходзіцца ў корпусе № 1 на тэрыторыі СІЗА з «асаблівым падпарадкаваньнем». Каардынацыя адбываецца ня з боку органаў выкананьня пакараньняў, а Жодзінскага РАУС.

На гэтай падставе Яўген Маслаў падаў скаргу на імя начальніка гарадзкога аддзяленьня ўнутраных спраў.

XS
SM
MD
LG