Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн, які наведаў Кіеў, заявіў, што Ўкраіна можа выканаць палітычную частку менскіх дамоўленасьцяў толькі пасьля спыненьня расейскай агрэсіі.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Украіны Марʼяна Беца.
Праваабаронца Харкаўскай праваабарончай групы Барыс Захараў заяўляе, што 11 расейскіх добраахвотнікаў, якія змагаліся на баку Ўкраіны на Данбасе ў складзе добраахвотніцкіх батальёнаў, утрымліваюцца пад арыштам у чаканьні экстрадыцыі ў Расею.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікае міжнародную супольнасьць захаваць санкцыі супраць Расеі да поўнага аднаўленьня тэрыторыі Ўкраіны ў міжнародна прызнаных межах.
Расея і Ўкраіна правялі вайсковыя вучэньні за 400 кілямэтраў адно ад аднаго. Пра гэта паведамляюць міністэрствы абароны дзьвюх краін.
Украінскія суды за час узброенага канфлікту ў Данбасе вынесьлі 57 прысудаў за разьвязваньне і вядзеньне агрэсіўнай вайны супраць Украіны, у тым ліку — 31 расейскаму вайскоўцу. Акрамя таго, у суды перададзеныя абвінаваўчыя акты супраць яшчэ 27 чалавек.
У 2005 годзе Ўкраіна разарвала савецкі стэрэатып у стаўленьні да іншаземцаў, скасаваўшы візавы рэжым для грамадзян краін Эўрапейскага Зьвязу і ЗША. Але на пачатку гэта быў экспэрымэнт.
Служба бясьпекі Ўкраіны засьцерагала Надзею Саўчанку ад публікацыі сьпісу палонных, аргумэнтуючы тым, што такая публічнасьць можа пашкодзіць працэсу абмену.
Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны сёньня ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» затрымалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку паводле падазрэньня ў рабаваньні.
Кіраўніка ўкраінскай арганізацыі «Рускамоўныя ўкраінскія нацыяналісты» Сяргея Замілюхіна беларускія памежнікі не пусьцілі ў Беларусь.
Новы старшыня Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе, фэдэральны міністар эўрапейскіх, інтэграцыйных і замежных спраў Аўстрыі Себасцьян Курц заявіў пра пляны АБСЭ пашырыць зону кантролю на ўсю тэрыторыю Данбасу.
Беларусь зьвярнулася да Ўкраіны па экстрадыцыю 41-гадовага беларускага грамадзяніна Дзьмітрыя Ляканца, былога інспэктара апэратыўнага аддзелу № 4 мытнага пункту «Каменны Лог» Ашмянскай мытні, для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці.
Міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Паўтарак заявіў у інтэрвію ўкраінскаму «Пятаму каналу», што цягам 2016 году прарасейскія баевікі на Данбасе парушылі «рэжым цішыні», прыняты ў межах менскіх пагадненьняў, больш як 16 тысяч разоў.
Былому кіраўніку фракцыі Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Аляксандру Яфрэмаву ўручылі абвінаваўчы акт, паведаміў украінскім агенцтвам адзін зь яго адвакатаў Аляксандар Мельнікаў.
Як заявілі прадстаўнікі канцэрна «Укроборонпром», на першых этапах вытворчасьць амэрыканскіх вінтовак плянуецца для ўнутранага рынку.
Беларусь і Ўкраіна плянуюць найбліжэйшым часам падпісаць новае міжурадавае пагадненьне пра супрацу ў галіне авіяцыйнага пошуку і выратаваньня ў часе надзвычайных сытуацый.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, наведваючы 31 сьнежня разам з дэлегацыяй амэрыканскіх сэнатараў зону АТА, распавёў пра страты на фронце ў 2016 годзе.
Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн не выключае ўзмацненьня жорсткасьці санкцый супраць Расеі за кібэратаку падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША.
Кабінэт міністраў Украіны ўдакладніў магчымасьці дзяжурных сіл супрацьпаветранай абароны рэагаваць на парушэньне паветранай прасторы краіны замежнымі вайсковымі самалётамі, у тым ліку і на ўсходзе краіны, дзе адбываецца ваенная апэрацыя.
2016 год для Ўкраіны — у падзеях і лічбах.
Украінскі бок «у знак добрай волі» перадаў 29 сьнежня прадстаўнікам самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «рэспублік» 15 чалавек — 9 мужчын і 6 жанчын, сярод іх ёсьць цяжка хворыя.
Старшыня Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Віктар Назаранка заяўляе, што ў сакавіку наступнага году на мяжы зь Беларусьсю будзе створаны віртуальны пункт абмену дадзенымі пра асобаў і транспартныя сродкі, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу.
Дарагамілаўскі суд Масквы задаволіў пазоў былога дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімера Алейніка аб прызнаньні падзей лютага 2014 году ва Ўкраіне дзяржаўным пераваротам.
Ва Украіне сёлета ў рамках выкананьня закону аб дэкамунізацыі была перайменавана 51 тысяча 493 вуліцы і зьнесена 1 тысяч 320 помнікаў Леніну.
Украіна не вяла перамоваў зь Беларусьсю пра мэдычную дапамогу ўдзельнікам баявых дзеяньняў на Данбасе, але яны могуць накіроўвацца ў беларускія мэдычныя ўстановы, калі будуць выяўленыя захворваньні, якія ня лекуюцца ва Ўкраіне.
Дзьве грамадзянкі Ўкраіны — Анжаліка Прасьнякова і Вольга Сворак — былі вызваленыя сёньня з палону баевікоў так званай «ДНР».
Народны дэпутат Украіны, старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу ў выгнаньні Рэфат Чубараў мяркуе, што галасаваньне ў ААН чатырох былых рэспублік Савецкага саюзу супраць рэзалюцыі аб Крыме сьведчыць пра іх гатоўнасьць прызнаць Крым расейскай тэрыторыяй.
Пракуратура Аўтаномнай Рэспублікі Крым, якая пасьля анэксіі паўвыспы Расеяй перадысьлякаваная ў Кіеў, хоча дапытаць былога прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі ў справе растраты дзяржаўнай маёмасьці ў Крыме.
Вярхоўная Рада прыняла пастанову пра пазбаўленьне дэпутаткі Надзеі Саўчанкі права прадстаўляць Украіну ў складзе яе дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня аштрафавала ТАА «Тэлерадыёкампанія «Шансон» на 294 тыс. грыўняў у сувязі з фактам папулярызацыі і прапаганды ваенна-марскіх сіл дзяржавы-агрэсара.
Народны дэпутат Украіны Андрэй Ільленка заклікаў кіраўніцтва краіны тэрмінова прызначыць кіраўнікоў дыпляматычных місіяў у шэраг краін, у тым ліку і ў Беларусь, каб узмацніць міжнародную пазыцыю краіны ў барацьбе з агрэсіяй Расеі.
Справаздача называе зьвесткі чарговым пацьвярджэньнем неабвешчанай вайны Расеі супраць Украіны.
Гэта далёка ня першае замірэньне на Данбасе за апошнія два гады, але ўсе яны былі парушаныя.
Пра нараджэньне, кароткае жыцьцё і павольную сьмерць Эўрамайдану ва Ўкраіне піша карэспандэнт Свабоды Крыстафэр Мілер.
Ва Ўкраіне ўжо другі год запар Сьвяты Мікалай змагаецца з савецкім навагоднім сымбалем Дзедам Марозам, каб атрымаць першынство ў ролі галоўнага чараўніка і выканаўцы пажаданьняў.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны атрымала ўвесь комплекс дапамогі ад міжнародных партнэраў у справе аб забойстве аднаго з кіраўнікоў «Украінскай праўды» Паўла Шарамета.
Найбуйнейшы ўкраінскі камэрцыйны «Прыватбанк», які абслугоўваў больш як 20 мільёнаў грамадзян, нацыяналізаваны, а пасьля аздараўленьня ягонай дзейнасьці будзе выстаўлены на продаж.
Кабінэт Міністраў Украіны ад 19 сьнежня пачынае працэдуру нацыяналізацыі найбуйнейшага камэрцыйнага «ПрыватБанку», што належыць былому кіраўніку Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі алігарху Ігару Каламойскаму.
Пры гэтым сэпаратыстам не ўдалося выбіць украінскіх вайскоўцаў з іх пазыцыяў. Яны панесьлі страты: 20 чалавек забіта і каля 30 паранена.
У Данбасе з палону сэпаратыстаў пасьля двух гадоў зьняволеньня вызвалены ўкраінскі вайсковец Тарас Калодзій. Пра гэта ў Твітэры паведаміў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Вялікая Брытанія падоўжыла праграму падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў на адзін год, абгрунтаваўшы гэта «правакацыйнымі дзеяньнямі Расеі».
Пакуль па гарызанталі беларускай улады дзясяткамі гадоў перасоўваюцца адны і тыя ж кадры, якія зь лёгкасьцю бяруцца за задачы, часта на маючы ў новай галіне ніякага практычнага досьведу, марыць пра эфэктыўны мэнэджмэнт не даводзіцца. Зусім іншы прыклад адказнай дзяржаўнай палітыкі дэманструюць паўднёвыя суседзі Беларусі.
Апошнія гады пра чарнобыльскую катастрофу ўсё часьцей узгадваюць толькі ў кантэксьце часу, што мінуў ад моманту аварыі на чацьвёртым энэргаблёку атамнай электрастанцыі ва ўкраінскім горадзе Чарнобыль.
«Спачатку сказалі, што ў яго кароста, потым – што каросты няма, і прыдумалі нешта яшчэ».
Галасаваньне ў Эўрапейскім парлямэнце ў пытаньні аб прадастаўленьні Ўкраіне бязьвізавага рэжыму пройдзе «у хуткім часе», паведаміў прадстаўнік прэсавай службы Эўрапарлямэнту Мод Нойман у інтэрвію газэце Kyiv Post.
Вясной 2016 году ФСБ арганізавала ператрус у ягонай кватэры і на падставе канфіскаваных здымкаў і артыкулаў пачало крымінальны перасьлед журналіста.
Фракцыя партыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе ўвечары ў чацьвер, 15 сьнежня, выключыла са свайго складу дэпутатку Надзею Саўчанку, паколькі яе прынцыпы і палітычныя перакананьні і «Бацькаўшчыны» не супадаюць.
Лідэры краін Эўразьвязу дамовіліся ўлічыць патрабаваньні Нідэрляндаў наконт пагадненьня аб асацыяцыі Украіны з ЭЗ, паведамляе агенцтва Reuters.
Лідэры краін Эўрапейскага Зьвязу ўзгаднілі на саміце ў чацьвер падаўжэньне эканамічных санкцый супраць Расеі на шэсьць месяцаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі.
Загрузіць яшчэ