Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Эўразьвязу пагадзіліся працягнуць санкцыі супраць Расеі на паўгода


Фармальнае рашэньне па гэтым пытаньні будзе прынятае ў пачатку наступнага тыдня. На дадзены момант дзеяньне абмежавальных мер сканчаецца 31 студзеня 2017 году.

Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Расеі пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе і пачатку канфлікту ў Данбасе. Украіна і міжнародная супольнасьць вінавацяць Крэмль ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў. Масква абвінавачваньні абвяргае.

Абмежавальныя меры закранаюць абаронны, энэргетычны і фінансавы сэктары расійскай эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG