Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі «ДНР» вызвалілі дзьвюх палонных жанчын


Дзьве грамадзянкі Ўкраіны — Анжаліка Прасьнякова і Вольга Сворак — былі вызваленыя сёньня з палону баевікоў так званай «ДНР».

Перадача адбылася паміж Данецкам і населеным пунктам Макееўка. На ўкраінскім баку жанчын сустрэў кіраўнік цэнтру вызваленьня палонных «Афіцэрскі корпус» Уладзімер Рубан.

Раней вызваленьне Прасьняковай і Сворак пракамэнтавала на сваёй старонцы ў Facebook першая намесьніца кіраўніка Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка. «Мы шчасьлівыя вызваленьню кожнага закладніка», — напісала яна.

Герашчанка падкрэсьліла, што рашэньне ўкраінскага боку напярэдадні навагодніх сьвятаў перадаць так званай «ДНР» 15 зьняволеных (у тым ліку 6 жанчын) «спрыяе гуманітарным жэстам і рухам».

Паводле словаў Герашчанкі, доля палонных украінак «неаднаразова абгаворвалася ў менскай групе яшчэ зь вясны». Вядома, што адна з жанчын працуе ў мэдыясфэры, а другая — у дзяржаўнай установе, ехала пабачыцца са сваякамі.

На сёньняшні дзень СБУ заяўляе пра 108 грамадзян Украіны, якія знаходзяцца ў палоне баевікоў; удалося вызначыць дакладнае месцазнаходжаньне толькі 58 зь іх.

Двухбаковае вызваленьне палонных зьяўляецца адным з патрабаваньняў менскіх дамоўленасьцяў ва ўрэгуляваньні на акупаванай частцы Данбасу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG