Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2016 годзе на Данбасе загінулі 211 украінскіх вайскоўцаў


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, наведваючы 31 сьнежня разам з дэлегацыяй амэрыканскіх сэнатараў зону АТА, распавёў пра страты на фронце ў 2016 годзе.

«Толькі на працягу гэтага году 211 ваеннаслужачых Узброеных сіл Украіны аддалі сваё жыцьцё за мір і свабоду», — заявіў Парашэнка ў Марыюпалі, піша «Ўкраінская праўда».

Парашэнка таксама паведаміў, што ў суботу падчас яго знаходжаньня ў раёне Шырокіна за 4 км ад іх адбыўся абстрэл.

«Мы маем справу з расейскім ворагам, у якога нічога сьвятога, нават Калядаў. Ніякай цішыні, пра якую дамовіліся ў Менску, так і не наступіла. Нават цяпер, калі мы былі каля Шырокіна, за 4 км ад нас быў артылерыйскі абстрэл і спроба штурмавых дзеяньняў», — заявіў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG