У Варшаве затрымалі грамадзяніна Ўкраіны, якога падазраюць у спробе замаху на неназванага прадстаўніка ўкраінскай абароннай прамысловасьці. За апошні тыдзень гэта ўжо другі вядомы выпадак, калі ў Польшчы затрымліваюць людзей, імаверна завэрбаваных расейскімі спэцслужбамі.