Момант расейскага ўдару па мосьце ў Кіеве. 2 кастрычніка 2026 году
У ноч на 3 кастрычніка расейскія войскі атакавалі Ўкраіны 157 ударнымі дронамі, 131 зь іх змаглі абясшкодзіць сілы супрацьпаветранай абароны.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што расейскія дроны ўлучылі па 12 лякацыях, яшчэ ў пяці месцах разбурэньні адпадзеньня аскепкаў зьбітых дронаў.
У Кіеве пашкодзілі Паўночны мост
Сталічныя ўлады паведамілі, што на Паўночным мосьце, які спалучае правабярэжную Ўкраіну з паўночнымі рэгіёнамі, пашкодзілі дарожнае пакрыцьцё і кантакты тралейбуснай сеткі. Рух зь левага берага спынілі. Папярэдне, пад час удару пацярпелі два чалавекі.
Першыя атакі мастоў, што зьвязваюць два берагі сталіцы, адбыліся 1 кастрычніка. Тады расейскія войскі некалькі разоў атакавалі Паўднёвы мост, празь які праходзіць «зялёная» галіна кіеўскага мэтро і які злучае некалькі найбольш густанаселеных раёнаў з правым берагам.
2 кастрычніка праз абстрэлы абмежавалі рух на чатырох мастах — Дарніцкім, Мэтро, імя Патона і Падольскім. Паўднёвы мост закрылі пасьля ўлучэньня рэактыўнага дрону. У Кіеве цяпер назіраюцца вялікія заторы.
У Гастомелі Кіеўскай вобласьці дроны пацэлілі ў склады — чатыры чалавекі атрымалі пашкоджаньні і апёкі.
Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, Адэскую вобласьць атакавалі ракетамі-дронамі «Бандэроль». Наступствы высьвятляюць.
Абласныя ўлады сьцьвярджаюць, што людзі не пацярпелі. Пашкоджаньні атрымалі цывільная інфраструктура і двухпавярховы прыватны будынак. Пажары ўдалося патушыць уначы.
У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што ў паўночна-заходняй частцы Чорнага мора ўлучылі па марскім сухагрузе, які нібыта дастаўляў у порт Адэсы грузы падвойнага прызначэньня. Расейцы таксама пацьвердзілі пацэльваньні па Паўночным мосьце ў Кіеве і лягістычным цэнтры ў Гастомелі.
Форум