Алесь Дашчынскі, Менск Удзельнікі апазыцыйнай акцыі ў Менску “Твой адказ сыстэме”, якая прысьвячаецца вынікам 10-гадовага прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, сабраліся а 18-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа. Асноўныя лёзунгі тыя, якія былі ў часе 19-дзённай галадоўкі дэпутатаў Валерыя Фралова, Сяргея Скрабца, Уладзімера Парфяновіча і актывістаў партый АГП і БНФ: “Не – трэцяму тэрміну!”, “Справядлівыя выбары!”, “Свабоду Марынічу!”