Жанчыны, якія так і не дазналіся, дзе падзеліся іхныя сваякі, ніколі не сустракаліся з Аляксандрам Лукашэнкам паводле справаў зьніклых і лічаць, што такая сустрэча нічога не магла даць. Яны падазраюць Аляксандра Лукашэнку ў супрацьдзеяньні сапраўднаму сьледзтву.
Маці зьніклага журналіста ОРТ Зьмітра Завадзкага сёньня адказвала журналістам, ці гэта не яна сустракалася з Аляксандрам Лукашэнкам, пра што ён згадваў на прамінулай прэсавай канфэрэнцыі. Адказ для Радыё Свабода быў таксама рашучы.
(Вольга Завадзкая: ) “Не, вядома. Няма чаго й казаць. Гэта – няпраўда. Я сустракалася з Макеем – здаецца, гэткае прозьвішча – з Адміністрацыі прэзыдэнта. Паводле даручэньня прэзыдэнта. Сустрэча была ў будынку Міністэрства ўнутраных справаў”.
Паводле Вольгі Завадзкай, тая сустрэча з дарадцам прэзыдэнта доўжылася ўсяго 20 хвілін. А было гэта на першым годзе пасьля зьнікненьня ейнага сына. З тых часоў ні з кім з Адміністрацыі маці зьніклага журналіста ня бачылася.
Чаму ўзьніклі здагадкі, што Вольга Завадзкая абмяркоўвала падрабязнасьці справы свайго сына з Аляксандрам Лукашэнкам? Нагадаем: 20 ліпеня падчас прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка заявіў наступнае (цытую):
“Прыйшоў адзін чалавек, жанчына… Я не магу назваць ейнага прозьвішча. Я ёй паказаў некаторыя дакумэнты. Але калі я іх цяпер агалошу, то справа Завадзкага ператворыцца ў “антысправу”.
Гэтае выказваньне Лукашэнкі Вольга Завадзкая пракамэнтавала наступным чынам.
(Завадзкая: ) “Я, канечне, абураная. Бо калі ён кажа, што ў яго ёсьць пэўныя дакумэнты, якіх ён не перадае сьледзтву, то таксама й да яго можна выставіць прэтэнзіі”.
На той сустрэчы з дарадцам Аляксандра Лукашэнкі Макеем прысутнічала й Сьвятлана Завадзкая – жонка зьніклага журналіста. Яна таксама больш ніколі з прадстаўнікамі Адміністрацыі – тым больш, з Аляксандрам Лукашэнкам – не сустракалася. У Сьвятланы Завадзкай і без таго хапае падставаў сумнявацца ў праўдзівасьці словаў Аляксандра Лукашэнкі.
(Завадзкая: ) “Ён сказаў: “Я запрашаў жанчын сустрэцца, але яны адмовіліся”. Гэта няпраўда. Добра гэта памятаю. Гэта было гады два таму, да прэзыдэнцкіх выбараў. Яшчэ калі Дзіму з Паўлам Шараметам у турме трымалі, ён заявіў, быццам жонка й маці напісалі яму сьлязьлівы ліст, і ён выпускае Дзіму. Але ніхто яму нічога не пісаў. Таму я думаю, што гэта тое самае чарговым разам – праца на публіку”.
Жонка зьніклага бізнэсоўцы Анатоля Красоўскага Ірына Красоўская пераканана, што не сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і ніхто зь сям’і Юр’я Захаранкі. З 2001 году Захаранкі жывуць у Нямеччыне, і да ад’езду – цьвердзіць Ірына Красоўская – ніхто зь іх ня змог атрымаць аўдыенцыі з кіраўніком краіны. А на лісты да Лукашэнкі прыходзілі аднатыпныя адказы чыноўнікаў: сьледзтва паводле справы зьніклага экс-міністра Юр’я Захаранкі працягваецца.
Пра сябе асабіста Ірына Красоўская кажа, што таксама з прэзыдэнтам не сустракалася й не шукала такой сустрэчы, бо лічыць, што Аляксандар Лукашэнка асабіста адказны за замаруджваньне сьледзтва. Так, менавіта ён адхіліў ад пасад Мацкевіча й Бажэлку – былых кіраўнікоў КГБ і рэспубліканскай пракуратуры, калі сьледзтва наблізілася да раскрыцьця гэтых злачынстваў.
(Красоўская: ) “Але калі б Аляксандар Лукашэнка захацеў са мной сустрэцца, – мяркую, я магла б яму сказаць, каб пакінуў сваю пасаду й перадаў уладу парлямэнту. Але ня гэтаму парлямэнту, а таму, які абяруць на вольных выбарах. Мяркую, у нашай краіне шмат разумных, мужных, таленавітых людзей, здольных вывесьці яе з той яміны, у якую мы патрапілі за Лукашэнкам”.
У нікога са згаданых жанчын няма зьвестак, каб з Аляксандрам Лукашэнкам сустракалася жонка зьніклага Віктара Ганчара. Удакладніць гэта ў яе асабіста пакуль няма магчымасьці, бо спадарыня Зінаіда цяпер знаходзіцца ў адпачынку.