Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Антончык: “Простых шляхоў змаганьня на Беларусі ўжо не засталося”


Ігар Карней, Менск Чаму ўлады пайшлі на выкарыстаньне сілы ў часе ўчорашняй акцыі пратэсту? Вось меркаваньні двух беларускіх аналітыкаў: доктара філязофскіх навук палітоляга Вячаслава Оргіша, а таксама сябры апазыцыі ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12 скліканьня Сяргея Антончыка.

(Оргіш: ) “Будзем гаварыць ня ўвогуле пра ўладу, а пра стаўленьне Лукашэнкі да сытуацыі. Ён разумее, што насьпяваюць досыць сур’ёзныя падзеі. Ён і так ня ўпэўнены, што ў дадзеным выпадку можа справіцца з сытуацыяй, і ён загадзя лічыць патрэбным для сябе прадэманстраваць сваю моц і такім чынам запалохаць магчымых удзельнікаў масавых акцыяў надалей. А другое, на мой погляд, палягае ў тым, што мерапрыемства можа выявіць вялікі рэзэрв апазыцыі, і нежаданьне, каб гэта адбылося, штурхае сёньня Лукашэнку і ўлады на тое, каб паставіцца да гэтага, як я лічу, злачынным чынам. Удзельнікаў мітынгу хапаюць і вязуць у пастарунак. Гэта абсалютна нецывілізавана, гэта па-за межамі ўсялякага прававога калідору, які, мы спадзяемся, павінен быць у Беларусі”.

(Антончык: ) “З кожным разам гэты ціск будзе ўзмацняцца. Як у народзе кажуць: калі ўбіраецца ў сілу вар’ят, то ён робіцца ўсё больш небясьпечным. Зараз рыхтуюцца сур’ёзныя палітычныя мерапрыемствы – такія як выбары і, я мяркую, рэфэрэндум. Таму зачыстка палітычнага поля будзе мэтанакіраваная. Гэта адназначна. Простых шляхоў на Беларусі ўжо не засталося. Я маю на ўвазе – простых шляхоў змаганьня. Ужо недастаткова проста заклікаць людзей, недастаткова праводзіць акцыі накшталт гэтай. Зьмяніўся час, зьмянілася ўлада. Шляхі трэба шукаць, і яны будуць знойдзеныя – зусім іншыя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG