Ініцыятарам рэзалюцыі выступіў кангрэсмэн Даглас Бэройтэр ад штата Нэбраска, яшчэ 16 іншых кангрэсмэнаў падпісаліся пад рэзалюцыяй. У часе абмеркаваньня рэзалюцыі прадстаўнік ад штату Каліфорнія Том Лэнтас запатрабаваў электроннае галасаваньне. Вынікам было аднагалоснае прыняцьце рэзалюцыі – 412 кангрэсмэнаў прагаласавалі “за”.
У рэзалюцыі падкрэсьліваецца, што ўмовай інтэграцыі Беларусі ў супольнасьць заходніх нацыяў ёсьць усталяваньне дэмакратычнай палітычнай сыстэмы.
Найбольш цікавым выглядае восьмы пункт рэзалюцыі, які заклікае міжнародную супольнасьць, і ў прыватнасьці Літву ды іншыя балтыйскія і скандынаўскія краіны, працягваць падтрымку беларускім недзяржаўным арганізацыям. Бадай, упершыню дакумэнт Кангрэсу, які разглядае беларускую сытуацыю, ня ўтрымлівае спасылак на Расею, а непасрэдна зьвязвае ўзаемадачыненьні дэмакратычных сіл у Беларусі з паўночнай Эўропай.
Гл. таксама Кангрэсмэн Джон Шымкус: Беларусь павінна браць прыклад зь Літвы і паўночнаэўрапейскіх краінаў Поўны тэкст рэзалюцыі ў перакладзе на беларускую мову