Дарэчы, сёньня якраз месяц з таго дня, калі гэтая палітычная галадоўка была спыненая. Ніводнае з патрабаваньняў галадоўнікаў улады так і ня выканалі. На плошчы Якуба Коласа разам з дэманстрантамі – былыя галадоўнікі.
Генэрал Валеры Фралоў накіруе ўдзельнікаў акцыі на плошчу Бангалёр: па праспэкце Скарыны, потым па вуліцы Сурганава. Менавіта, на плошчы Бангалёр, з дазволу ўладаў, адбудзецца масавы мітынг. Дарэчы, некаторыя ўдзельнікі акцыі зьбяруцца ў раёне аўтастанцыі “Кульман”, адтуль арганізатары акцыі таксама будуць накіроўваць іх на Бангалёр. На мітынгу мяркуецца прыняць спэцыяльную рэзалюцыю.
Пасьля мітынгу, на зладжанай сцэне ў парку “Дружбы народаў” адбудзецца канцэрт папулярных беларускіх рок-гуртоў, сярод якіх “Kriwi”, “Drum eXtasy” і “Neuro Dubel”.
Апазыцыйныя палітычныя партыі запрашалі сваіх сяброў узяць удзел у дазволеных уладамі мерапрыемствах на плошчы Бангалёр. Гэта зьвязана з падрыхтоўкай да выбараў у Палату прадстаўнікоў, партыі асьцерагаюцца правакацый з боку ўладаў. Дарэчы, у часе акцыі міліцыянты працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.
Яшчэ, чакаецца прыезд у Менск на апазыцыйную акцыю “Твой адказ сыстэме” дэманстрантаў з рэгіёнаў. Паводле папярэдніх дадзеных аўтобусы павінны накірвацца да плошчы Якуба Коласа. Ці даехалі яны да месца збору?
***
Зараз, у 18:30, карэспандэнт Радыё Свабода Алесь Дашчынскі выйшаў на сувязь. Паводле словаў карэспандэнта, на плошчы Якуба Коласа адбываецца брутальны разгон дэманстрантаў, ужо прынамсі 50 чалавек затрыманыя. У тым ліку сярод затрыманых дэпутат Скрабец Сяргей і актывіст "Хартыі''97" Дзьмітры Бандарэнка. Каля 40 амонаўцаў заблякавалі вуліцу, пачалі хапаць людзей, зацягваць у аўтобус. Ляцеў абутак, зламаныя акуляры, парванае адзеньне. Але людзі ідуць далей да плошчы Бангалёр. Чуваць крыкі. Выкрыкі "Жыве Беларусь!" і “Фашысты” – на адрас амонаўцаў.
Сачыце за абнаўленьнямі на сайце і слухайце жывы эфір у Real Audio.