Аляксандар Лукашэнка вельмі спадзяецца на дапамогу свайго народу. Венская “Der Standard” у гэтым зьвязку цытуе наступныя словы беларускага лідэра, сказаныя ім у часе ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі: “Калі народ дазволіць, я буду балятавацца кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у 2006”.
“Пакуль гэтаму перашкаджае толькі Канстытуцыя. Аднак рэфэрэндум (тэрмін правядзеньня яго пакуль невядомы), хутчэй за ўсё, ёсьць вызначанай справай для Лукашэнкі. – піша аўстрыйская газэта, – Народ мусіць папросту сказаць “так”. Чаму ён мусіць мне забараняць балятавацца на трэці тэрмін?” – ставіць пытаньне беларускі кіраўнік”.
Паводле “Der Standard”, больш-менш сур’ёзных канкурэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду ў Лукашэнкі няма. Калі ж падсумоўваць вынікі 10-гадовага лукашэнкавага кіраваньня, то Беларусь аказалася ў поўнай самаізаляцыі, – падае аўстрыйскае выданьне.
“Вось ужо 10 год, як Лукашэнка трымае ўладу ў Беларусі, – нагадвае нямецкае радыё “Deutsche Welle”. – Час бяжыць хутка. Здавалася б, яшчэ ўчора беларускія лібэралы агітавалі свой народ прагаласаваць за невядомага нікому “саўгасніка” Лукашэнку – толькі абы супраць Кебіча – чэкіста ды партакрата. Дзе цяпер ён, Кебіч? Дзе цяпер яны, менскія лібэралы? Гэтага ня ведае ніхто. Дакладней, адказ добра вядомы, аднак не ўкладаецца ў рамкі нарматыўнай лексыкі. Лукашэнка ж застаўся. Надоўга?”
Як піша аглядальнік швэйцарскай “Neue Zuercher Zeitung”, шанцы Лукашэнкі на тое, каб атрымаць народную падтрымку ў пытаньні трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну, выглядаюць няблага. Ён поўнасьцю манапалізаваў электронныя мэдыі, большая частка друкаваных выданьняў знаходзіцца таксама пад ягоным кантролем. Лукашэнка робіць ціск на апазыцыю й, праўдападобна, атрымлівае кайф ад рэпрэсій. Аднак чым больш жорсткімі ёсьць гэтыя рэпрэсіі, тым больш відочны супраціў лукашэнкавых апанэнтаў, – вынікае з публікацыі ў “Neue Zuercher Zeitung”.