Алесь Дашчынскі, Менск На распараджэньне старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова былыя галадоўнікі, дэпутаты Валеры Фралоў, Сяргей Скрабец і Ўладзімер Парфяновіч, адрозна ад іншых дэпутатаў, не атрымалі прэміяў. У адпаведным распараджэньні Папова гаворыцца, што “за неналежнае выкананьне дэпутацкіх абавязкаў, якое выявілася ў адсутнасьці без уважлівай прычыны на пасяджэньнях пастаянных камісіяў палаты, пазбавіць прэміі за чэрвень (35% ад службовага акладу, гэта прыкладна 200 тысяч рублёў) Фралова, Скрабца і Парфяновіча”.