Аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita” падае словы аднаго з арганізатараў акцыі, які адзначыў, што калі б не папярэднія захады міліцыі, то на вуліцу вышлі б нават 10 тысячаў дэманстрантаў.
Далей аўтар артыкулу Анджэй Пісальнік, які быў учора ў Менску, распавядае: “У тым, што апазыцыйны актывіст меў рацыю, я пераканаўся сам, калі за паўгадзіны да пачатку акцыі прыйшоў на пляц Якуба Коласа – месца збору маніфэстантаў.
“Менскі АМОН”, – пачуў я раптам ад двух спартовага выгляду мужчынаў у цывільным, – “ваш выгляд пасуе да апісаньня пэўнага чалавека. Пакажыце, што ў вас у торбе”.
Нататнік і газэта, на шчасьце, не выклікалі падазрэньняў і мяне адпусьцілі.
“Хочаце бясплатную параду?” – запытаўся праз хвіліну адзін са звыклых, як падавалася, мінакоў, – “ідзіце адсюль, бо хутка будуць усіх хапаць”, – піша “Rzeczpospolita”.
Далей польскі штодзёньнік распавядае пра тое, як яшчэ перад пачаткам акцыі на пляцы Якуба Коласа міліцыянты некалькі разоў выціскалі людзей у падземны пераход, а потым “затрымалі каля 30 чалавек, у асноўным – моладзь з арганізацыяў “Зубр” і “Малады Фронт”.
У сваю чаргу, “Gazeta Wyborcza” падае, што арыштаваныя былі прыблізна 50 чалавек, а прынамсі 15 – зьбітыя.
“Дэманстранты жадалі свабодных выбараў, але адказам была атака міліцыянтаў, якія білі і цягнулі ўдзельнікаў акцыі ў міліцэйскія машыны”, – адзначае “Wyborcza”.