Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Ад пачатку існаваньня “Наша Ніва” надавала вялікую ўвагу беларускай літаратуры. У №2 “Наша Ніва” зьмясьціла бяз подпісу апавяданьне “Чорт”, у якім пераказвалася паданьне.
Валер Каліноўскі, Менск Учора ўвечары ў Менску прэзэнтавалі навукова-папулярную кнігу пра Піліпа Орліка, аднаго з самых выбітных украінскіх гетманаў і змагароў за незалежнасьць, які нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі роўна 334 гады таму.
Радыё Свабода, Менск Агляд недзяржаўных СМІ за 11 кастрычніка
Валянціна Аксак, Менск “Я шчасьлівы чалавек, бо збылася мая мара аднавіць памяць па зьнішчаных фашыстамі маіх земляках”, – сказаў у інтэрвію нашай карэспандэнтцы Мікола Ільючык, паэт з вёскі Багданаўка, што ў Лунінецкім раёне. Помнік забітым габрэям-аднавяскоўцам ён зрабіў сам з сынамі і сябрамі і на ўласныя сродкі.
Дзьмітры Падбярэскі, Менск Прывітаньне! Час пазнаёміць вас з тым, чым сёньня, 10 кастрычніка, жыў беларускі Інтэрнэт.
Радыё Свабода Апытаньне ў Гомелі: ці бясьпечна ў Беларусі працаваць журналістам?
Любоў Лунёва, Менск У будынку пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё” пятыя суткі цягнецца галадоўка вернікаў. Яны патрабуюць, каб гарадзкія ўлады надалі іхнаму будынку статус царквы й не высялялі з памяшканьня. У 2002 годзе вернікі набылі будынак (былы калгасны кароўнік) на ўскрайку Менску й адрамантавалі за свае грошы. Суд пастанавіў, што будынак не прызначаны для багаслужбаў і перадаў яго Менгарвыканкаму.
Радыё Свабода Як паведамілі абаронцы Павал Сапелка і Вячаслаў Праскаловіч, у якасьці падазраванага моладзевы актывіст можа быць затрыманы на тэрмін да дзесяці дзён. Яго падазраюць у цяжкім злачынстве — замаху на жыцьцё двух і болей чалавек.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін і ў калёніі не прызнае сябе вінаватым. Ён рыхтуецца да палітычнай галадоўкі. З палітыкам у калёніі ўпершыню сустрэўся ягоны адвакат Ігар Рынкевіч.
Радыё Свабода Жодзінскага моладзевага актывіста затрымалі паводле падазрэньня ў датычнасьці да віцебскіх выбухаў 14 і 22 верасьня 2005 году.
Радыё Свабода Адміністрацыйная камісія пры Наваполацкім гарвыканкаме аштрафавала на пяць базавах адзінак (155 тысяч рублёў) грамадзкага актывіста Валера Шаўчэнку.
Радыё Свабода Сёньня на Траекураўскіх могілках Масквы пахавалі расейскую журналістку Ганну Паліткоўскую, забітую ў пад’езьдзе свайго дому ў мінулую суботу. Паліткоўская была адной з самых рэзкіх крытыкаў палітыкі Крамля ў Чачні. Разьвітацца з журналісткай на Траекураўскія могілкі прыйшло некалькі соцень чалавек.
Міхал Карневіч, Горадня Позву праваабаронцу й кіраўніку юрыдычнай службы штаба Аляксандра Казуліна Алегу Воўчаку даслаў інспэктар у барацьбе з кантрабандай Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Ф.Паўловіч.
Валер Каліноўскі, Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка скасаваў сваім указам палажэньні дэкрэту №2 ад 26 студзеня 1999 году аб рэгістрацыйным прынцыпе дзейнасьці прафсаюзных арганізацый. Ён ухваліў праект новага закону аб прафсаюзах, які прадугледжвае заяўны прынцып іхнай дзейнасьці. У незалежных прафсаюзах лічаць, што гэта зроблена пад ціскам Міжнароднай арганізацыі працы і Эўракамісіі.
Ганна Соўсь, Менск Якіх сацыяльных ільготаў могуць пазбавіць беларусаў за нелегальную працу за мяжой? Які будзе мэханізм выяўленьня людзей, якія ня плацяць у Беларусі падаткаў з атрыманых у замежжы грошай? І як самі нелегалы ацэньваюць прапанову Міністэрства ўнутраных справаў правесьці маштабную праверку ўсіх грамадзянаў краіны, якія працуюць нелегальна?
Ганна Соўсь, Менск Якіх сацыяльных ільготаў могуць пазбавіць беларусаў за нелегальную працу за мяжой?
Зьміцер Падбярэскі, Менск У 1906 годзе “Наша Ніва” бачыла сваю задачу ў тым, каб адукоўваць беларусаў. У другім нумары газэта працягвае абмеркаваньне водгукаў на зьяўленьне выданьня:
Радыё Свабода Ці чулі грамадзяне калі-небудзь, што ў Беларусі праходзілі ці праходзяць галадоўкі пратэсту? Ці можна з дапамогай галадоўкі вырашыць тую ці іншую праблему? Апытаньне на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.
Радыё Свабода Якія наступствы могуць чакаць чалавека, калі ён адмовіўся прымаць ежу? Як трэба выходзіць з галадоўкі? Меркаваньні лекараў.
Ігар Карней, Менск Апошнім часам дзеля вырашэньня канфліктных сытуацый як палітыкі, так і шараговыя грамадзяне ўсё часьцей зьвяртаюцца да такой скрайняй меры як галадоўка. Што штурхае людзей на падобныя крокі і ці ёсьць плён ад такой формы супраціву?
Радыё Свабода Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? Апытаньне жыхароў Полацку.
Радыё Свабода Столькі дзяцей прыбыло ўчора на аздараўленьне ў мястэчка Брэшыа на Адрыятычным узбярэжжы Італіі Як перадаюць італьянскія інфармацыйныя агенцыі, маленькія беларусы правядуць у італьянскіх сем’ях каля месяца, прычым кожная зь сем’яў падрыхтавала натарыяльныя гарантыі вяртаньня дзяцей на радзіму.
Вінцэсь Мудроў З надыходам восені ня скончыўся альбом успамінаў Вінцэся Мудрова. На хвалях Свабоды аўтар працягвае ўзгадваць рэчы – некалі страшныя, потым – сьмешныя, цяпер – забытыя.
Радыё Свабода У сераду 11 кастрычніка на сайце Свабоды адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з мэтадолягам і філёзафам Уладзімерам Мацкевічам. Задаць яму свае пытаньні вы можаце ўжо цяпер на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx
Алег Грузьдзіловіч, Менск Менскі гаспадарчы суд адхіліў скаргу “Беларускага літаратурнага фонду” на судовую выканаўцу, якая арыштавала маёмасьць фонду й прадала былы пісьменьніцкі санаторый “Іслач”. Літаратары зьбіраюцца працягваць спрэчку ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.
Радыё Свабода Куды зьвяртацца беларусам, якія прыехалі вучыцца альбо працаваць у чужую краіну? Ці дапаможа ім мясцовая беларуская дыяспара?
Радыё Свабода Міністэрства унутраных справаў Беларусі мае намер правесьці маштабную праверку ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія нелегальна працуюць за мяжой. Пра гэта паведаміў сёньня першы намесьнік начальніка дэпартамэнта грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
Радыё Свабода Праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” патрабуе, каб расейскія ўлады ўважліва расьсьледавалі забойства Ганны Паліткоўскай. Сьмерць палітычнай аглядальніцы “Новой газеты”, на думку швэдзкага аддзяленьня арганізацыі, ёсьць “пакараньнем нежаданага журналіста”. Як рэагуюць у Беларусі на забойства вядомай расейскай журналісткі?
Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня да акцыі пратэсту ў будынку эвангельскай царквы, што ў менскім мікрараёне “Сухарава”, далучыліся іншыя галадоўнікі. Таксама сёньня ў Бабруйску працягвае галадоўку актывістка Беларускага незалежнага прафсаюзу Алена Захожая. А ў Наваполацку галадае на знак салідарнасьці з палітвязьнем Аляксандрам Казуліным сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік.
Ігар Карней, Менск Спроба абвясьціць пры канцы мінулага тыдня страйк на радыёстанцыі “Новае радыё”, якая належыць Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), скончылася звальненьнем большай часткі супрацоўнікаў. Радыё спыніла працу. У пятніцу два супрацоўнікі ў простым эфіры зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі, каб той уратаваў іх ад сваволі кіраўніцтва. Падставай для радыкальнага кроку стала рашэньне заснавальніка звольніць генэральнага дырэктара “Новага радыё” Віктара Грышанава. Цяпер адказныя за ўрэгуляваньне канфлікту чыноўнікі Фэдэрацыі прафсаюзаў тэрмінова шукаюць замену калектыву. Падбор кадраў мяркуецца завяршыць цягам месяца.
Ігар Карней, Менск Спроба абвясьціць пры канцы мінулага тыдня страйк на радыёстанцыі “Новае радыё”, якая належыць Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, скончылася звальненьнем большай часткі супрацоўнікаў і спыненьнем працы радыё. Адказныя за ўрэгуляваньне канфлікту чыноўнікі Фэдэрацыі прафсаюзаў тэрмінова шукаюць замену калектыву, супрацоўнікі якога ў простым эфіры зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі, каб той выратаваў іх ад самаўпраўства згаданай прафсаюзнай арганізацыі. Падставай да радыкальнага кроку стала рашэньне заснавальніка звольніць Генэральнага дырэктара “Новага радыё” Віктара Грышанава.
Радыё Свабода У Расеі забітая вядомая журналістка Ганна Паліткоўская. Калегі з “Новой газеты”, а таксама многія палітыкі й праваабаронцы зьвязваюць забойства Паліткоўскай зь яе прафэсійнай дзейнасьцю. Палітычная аглядальніца дасьледавала тэму парушэньня правоў чалавека ў Чачэніі. Ці небясьпечна быць журналістам у Беларусі? На гэтае пытаньне адказваюць людзі на вуліцах Менску.
Радыё Свабода Магілёўскі гарвыканкам дазволіў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правесьці 14 кастрычніка мітынг. Акцыя завецца “За вызваленьне ўсіх палітвязьняў і спыненьне перасьледу з палітычных матываў”.
Любоў Лунёва, Менск Да галадоўкі пратэстантаў царквы “Новае жыцьцё” далучыліся актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук, Аляксей Шэін і яшчэ некалькі чалавек.
Вячаслаў Кулік, Менск Ужо больш за 20 вернікаў удзельнічаюць у галадоўцы-пасьце ў будынку эвангельскай царквы “Новае жыцьцё”, што ў менскім мікрараёне “Сухарава”. Удзельнікі акцыі пратэсту заяўляюць, што не аддадуць будынак храму ўладам.
Радыё Свабода Сёньня ў Менскім гаспадарчым судзе разглядаецца лёс санаторыя-прафілякторыя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў “Іслач”. Гэта апошняя маёмасьць грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі літаратурны фонд”.
Радыё Свабода На тэлефон-аўтаадказьнік “Свабоды” патэлефанаваў слухач.
Любоў Лунёва, Менск Паплечнікі актывістаў незарэгістарванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча і Паўла Красоўскага прыкладаюць намаганьні для вызваленьня сваіх сяброў. Моладзь штодня ладзіць акцыі падтрымкі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі спыніць перасьлед моладзевых актывістаў. Сёньня адбудзецца другое пасяджэньне Камітэту за вызваленьне Зьмітра Дашкевіча і Паўла Красоўскага. На ім будуць выпрацоўваць накірункі дзейнасьці ў міжнародных арганізацыях.
Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ за 9 кастрычніка
Радыё Свабода У суботу, 7 кастрычніка, калі была забітая Ганна Паліткоўская, у французкім горадзе Баё быў адкрыты мэмарыял памяці 406 журналістаў сьвету, забітых паміж 1997 і 2005 гадамі.
Тацяна Поклад, Вільня Сёньня у Вільні завершыліся “Дні нацыянальнай беларускай і літоўскай культуры”, прысьвечаныя стагодзьдзю першай беларускай газэты Наша Ніва.
Радыё Свабода Яшчэ каля 30 чалавек падтрымліваюць іх акцыю пратэсту і ўвесь час знаходзяцца ў будынку царквы. Пастар і вернікі гавораць, што не аддадуць свайго будынку ўладм і гатовыя бараніцца да апошняга.
Радыё Свабода Падзеі ў Беларусі ў фатаздымках карэспандэнтаў "Свабоды".
Радыё Свабода Пасьля трохгадзіннага затрыманьня грамадзкі актывіст Максім Буйніцкі адпушчаны міліцыянтамі дамоў.
Радыё Свабода
Галіна Абакунчык, Менск На Вашую думку, як можа цяперашні расейска-грузінскі канфлікт адбіцца на будучых дачыненьнях Беларусі і Расеі? Гэтае пытаньне людзям на вуліцы ў Менску задавала наша карэспандэнтка.
Радыё Свабода У чарнобыльскіх раёнах Гомельскай вобласьці вялікую шкоду сельскай гаспадарцы наносяць дзікі ды ваўкі. Іх папуляцыі значна павялічыліся ў суседнім Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалягічным запаведніку. Пераважна адсюль дзікія жывёлы і робяць нашэсьці на палеткі ды фэрмы, што прылягаюць да запаведніка. Сёлета ў паўднёвых раёнах Гомельшчыны, паводле зьвестак сельгасорганаў, статкі дзікоў зьнішчылі каля трох тысячаў гектараў пасеваў кукурузы, аўсу ды іншых культураў. Памер шкоды наблізіўся да 900 мільёнаў рублёў.
Радыё Свабода Супрацоўнікі Берасьцейскай мытні правялі агляд асабістых рэчаў кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў службовым памяшканьні мытні.
Радыё Свабода Моладзевы актывіст з Жодзіна, 23-х гадовы Павал Красоўскі ўжо трэці дзень знаходзіцца ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Яго падазраюць у арганізацыі шэрагу выбухаў у Віцебску ў верасьні мінулага году. Гэты крымінальны артыкул прадугледжвае нават сьмяротнае пакараньне. Тым часам паплечнікі і сябры Паўла рыхтуюць шэраг акцыяў у ягоную абарону.
Радыё Свабода, Віцебск Сёньня ўраньні мінакі, якія шлі па вуліцы Леніна, маглі бачыць бел-чырвона-белы сьцяг, прымацаваны на даху дома №55. Як распавёў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, да нацыянальнага сымбаля была прымацавана запіска са словамі: “Гістарычны сьцяг надае нам моцы. Мірон”.
Загрузіць яшчэ