Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сто гадоў “Нашай Ніве”: “Тутэйшыя навукай не грашаць”


Зьміцер Падбярэскі, Менск У 1906 годзе “Наша Ніва” бачыла сваю задачу ў тым, каб адукоўваць беларусаў. У другім нумары газэта працягвае абмеркаваньне водгукаў на зьяўленьне выданьня:

“З паміж усіх Эўропейскіх Гасударств Расея найменьш мае навукі, найбольш цёмная, а да найцемнейшых часцей яе належыць і Белая Русь. Мы, пастанавіўшы шырыць навуку, хочэм, каб разсеяла яна цёмносць, каб нас пачуло як найбольш людзей, — і дзеля таго з чытацелямі будзем гаварыць па беларуску. Нам здаецца, што наша работа не прападзе дарма… Помешчыкі нашы ўвесь час былі заняты то картамі, то палеваннем — ўсім, што хочэш, толькі не навукой. А бедны мужык, запрацоваўшысь на ралі, пазнаўшы часта і голад і холад, не мае часу ўчыцца, бо ў свабодные ад працы мінуты залівае сваё горэ — манаполькай. Але цяпер ужо зразумелі нашы “тутэйшыя”, што навукой яны не грэшаць, і цягнуцца да яе. Знаем мы ўсё гэта і стараемся прыйсці на помоч чытацелям нашым. Прызыў, кінуты ў №1 “Нашай Нівы”, не прапаў дарма: былі да гэтуль сілы, але яны неяк спалі. Цяпер яны адазваліся і абецуюць нам сваю помоч. Мы зразумелі, што маем пад сабою цвёрды грунт. Рэдакцыя верыць, моцна верыць, што ешчэ больш сіл атклікнецца, што памогуць нам у рабоці, і мы тагды з ешчэ большай вераю скажэм словамі нашага песняра:

Сонцэ навукі скрозь хмары цёмные Прагляне ясна над нашай ніваю. І будуць жыці дзеткі патомные Добраю долей, долей шчасліваю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG