Радыё Свабода, Віцебск Сябру незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Паўла Красоўскага пасьля допыту ў віцебскім аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю затрымалі па падазрэньні ў арганізацыі выбухаў 14-га і 22-га верасьня ў Віцебску. Мінулую ноч ён правёў пад вартай. Паводле Паўла Сапeлкі, абаронцы затрыманага, учорашні допыт працягваўся з 9-й раніцы да 5-й вечара. Прыкладна а палове на 6-ю Паўлу Красоўскаму абвясьцілі, што ён затрыманы паводле падазрэньня ў “замаху на забойства двух і болей асоб, зьдзейсьнены агульнанебясьпечным чынам» (артыкул 14, пункты 1 і 5 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэксу).