Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытнікі шукалі крамолу ў асабістых рэчах палітыка з Магілёва


Радыё Свабода Супрацоўнікі Берасьцейскай мытні правялі агляд асабістых рэчаў кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў службовым памяшканьні мытні.

У тэлефоннай гутарцы Рыгор Кастусёў паведаміў, што ў часе спраўджваньня дакумэнтаў мытнікі загадалі яму выйсьці з вагону і прайсьці ў службовае памяшканьне, дзе будзе праведзены агляд ягоных асабістых рэчаў. Нічога крамольнага мытнікі не знайшлі, прынесьлі свае выбачэньні і дазволілі вярнуцца ў вагон. У часе агляду супрацоўнікі мытні паводзілі сябе ветліва і карэктна.

Рыгор Кастусёў у складзе магілёўскай дэлегацыі вяртаўся з Чэхіі, дзе вывучаў, як функцыянуе тамтэйшая камунальная гаспадарка. У мінулым спадар Кастусёў кіраваў камунальнай гаспадаркай Шклоўскага раёну. У 2001 годзе, пасьля прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі і актыўнага ўдзелу ў ёй, мясцовая выканаўчая ўлада вымусіла яго сысьці з пасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG