Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС праверыць беларусаў, што працуюць за мяжой


Радыё Свабода Міністэрства унутраных справаў Беларусі мае намер правесьці маштабную праверку ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія нелегальна працуюць за мяжой. Пра гэта паведаміў сёньня першы намесьнік начальніка дэпартамэнта грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Паводле яго, па выніках праверкі будуць абмежаваныя сацыяльныя ільготы асобам, якія нелегальна працуюць за мяжой. Спадар Бягун паведаміў, што больш за мільён грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца ў эканамічна актыўным узросьце, у краіне не працуюць. Паводле ацэнак расейскіх праваахоўных органаў, на тэрыторыі Расеі нелегальна працуюць ад 150 да 300 тысячаў грамадзянаў Беларусі, у той час як афіцыйна ў Расеі працуе ня больш як 3 тысячы беларускіх грамадзянаў.

Аляксей Бягун заявіў, што МУС таксама пачало зьбіраць інфармацыю пра беларусаў, якія не вярнуліся ў Беларусь пасьля завяршэньня турыстычных тураў ці працоўнага кантракту і нелегальна працуюць за мяжой.

Прадстаўнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС падкрэсьліў, што грамадзяне, якія нелегальна працуюць за мяжой, будуць пазбаўленыя сацыяльных ільгот. Міністэрства плянуе ўнесьці прапановы па зьмене заканадаўства, якія будуць абмяжоўваць сацыяльныя ільготы для гэтай катэгорыі грамадзянаў. “Чалавек не павінен карыстацца сацыяльнымі ільготамі, калі ён не працаваў на карысьць дзяржавы”, – патлумачыў Аляксей Бягун.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG