Сёньняшняе пасяджэньне суду — трэцяе ў гэтай справе. Беллітфонд падаў у суд скаргу на судовую выканаўцу Людмілу Макаранку. 13 чэрвеня 2006 году яна арыштавала маёмасьць СПП “Іслач”, ўласьнікам якога з’яўляецца Беллітфонд, на карысьць шэрагу ўстановаў Адміністрацыі прэзыдэнта на суму 2 245 494 300 рублёў.
Прадстаўнікі Беллітфонду ў скарзе сьцьвярджаюць, што была парушаная працэдура арышту маёмасьці, і патрабуюць адмяніць сам акт арышту, а таксама вынікі маёмаснай ацэнкі “Іслачы” ад 31.06.2006 году.
Сёньня чакаецца рашэньне суду.