Аднак да цяперашняга часу афіцыйна факт забастоўкі не пацьверджаны. Супрацоўнікі радыё абмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю, а кіраўніцтва станцыі на званкі не адказвае.
FM-станцыя “Новае радыё” працуе ў беларускім эфіры каля двух гадоў. Апошнім часам з’яўляліся зьвесткі пра праблемы з заробкамі супрацоўнікаў радыё. Назіральнікі таксама згадваюць той факт, што болей за год таму “Новае радыё” першае сярод FM-станцый атрымала папярэджаньне Міністэрства інфармацыі за невыкананьне загаду аб выкарыстаньні ў эфіры ня меней за 75% беларускай музыкі.