Міхал Карневіч, Ваўкавыск Вучні 8—11-й клясаў ваўкавыскай школы №8 з польскай мовай навучаньня на мінулым тыдні адмовіліся ісьці на заняткі. Яны зрабілі гэта на знак пратэсту супраць таго, што ў школе забаранілі працаваць настаўнікам з Польшчы. З вучнямі сустракаўся старшыня Ваўкавыскага райвыканкаму спадар Савельеў, а з бацькамі правялі сход супрацоўнікі Ваўкавыскага РАНА. Сёньня заняткі аднавіліся, але ці разьвязаны канфлікт?
Алег Грузьдзіловіч, Менск У Вярхоўным Судзе Беларусі пачаўся працэс над палкоўнікам міліцыі Іванам Клімянковым, якога падазраюць у атрыманьні вялікага хабару і службовых злоўжываньнях. Незалежныя назіральнікі сьцьвярджаюць, што працэс стаў вынікам кулюарнай барацьбы КДБ і Міністэрства ўнутраных справаў.
Радыё Свабода, Гародня Як вы ставіцеся да ўсынаўленьня беларускіх сіротаў замежнымі грамадзянамі? Гэтае пытаньне людзям на гарадзенскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.
Радыё Свабода Паводле дадзеных міжнароднай арганізацыі "Transparency Internatiоnal", якая займаецца дасьледаваньнем карупцыі і барацьбой зь ёй ва ўсім сьвеце, узровень карупцыі ў Беларусі заўважна падвышаўся апошнія 3 гады.
Валер Каліноўскі, Менск У 2007 годзе ўладальнікі спадарожнікавых антэнаў змогуць глядзець беларускамоўны тэлеканал, праграмы якога ў асноўным будуць асьвятляць падзеі ў Беларусі. Пра пляны і праблемы, якія паўстаюць перад арганізатарамі, Радыё Свабода распавёў прадстаўнік Камітэту ў справе падрыхтоўкі праекту тэлеканалу “TV Беларусь” пры Польскім грамадзкім тэлебачаньні Яраслаў Каменскі.
Ігар Карней, Менск Сёньня пасьля паўтарамесячных вакацыяў месцы за партамі занялі навучэнцы Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Чарговы раз зьмяніўшы адрас, ліцэйскі калектыў захоўвае прынцыпы, узятыя за аснову паўтара дзясятка гадоў таму: падрыхтоўка нацыянальнай эліты й будучыні незалежнай Беларусі.
Любоў Лунёва, Менск Моладзевага актывіста 16 верасьня затрымалі байцы спэцназу, калі ён вяртаўся з канцэрту ў рамках “Джынсавага фэсту”. Міхаіла Субача абвінавацілі з дробным хуліганстве.
Міхал Карневіч, Ваўкавыск У Ваўкавыску вучні 8-10 клясаў школы з польскай мовай навучаньня з мінулага тыдня не наведваюць заняткі. Яны гэта робяць на знак пратэсту супраць таго, што ў школе забаронена працаваць настаўнікам з Польшчы, якія выкладалі шэраг прадметаў у мінулыя гады.Напачатку навучальнага году дырэктар ваўкавыскай школы атрымаў ліст з мясцовага ўпраўленьня ўнутраных справаў. У ім паведамлялася, што неабходная адпаведная ліцэнзія, каб у школе працавалі замежныя настаўнікі.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Cёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі пачынаецца разгляд крымінальнай справы, фігурантам якой выступае былы першы намесьнік управы ў барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Іван Клімянкоў.
Ганна Соўсь, Менск Агляд званкоў і лістоў слухачоў "Свабоды (18-24 верасьня)
Ігар Карней, Менск Пасьля напружанай выязной летняй сэсіі ў Польшчы сёньня за парты сядуць каля 90 навучэнцаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Літаральна напярэдадні ўдалося вырашыць пытаньне з памяшканьнем – пры канцы мінулага сэзону ліцэісты мусілі зьехаць з арандаванага ў Ждановічах катэджу.
Радыё Свабода Сёньня ў Горадню з усяе Беларусі зьехаліся больш ста сябраў Таварыства сыбіракоў. Таварыства было ўтворана пры Саюзе палякаў й аб’ядноўвае па ўсёй Беларусі больш тысячы чальцоў, якія былі рэпрэсаваныя пасьля 17 верасьня 1939 года й Другой сусьветнай вайны. Сярод сяброў таварыства людзі ня толькі польскага паходжаньня, але й беларусы, якія змагаліся ў Арміі Андэрса падчас Другой сусьветнай вайны.
Радыё Свабода, Менск Як найменш восем чалавек былі затрыманыя ўвечары ў суботу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Валер Каліноўскі, Вільня Сёньня ў Вільні генэральны дырэктарат Рады Эўропы і нацыянальны камітэт дэмакратычных сілаў аб’яднанай апазыцыі праводзяць круглы стол у справе эфэктыўнасьці і пэрспэктываў замежнага вяшчаньня на Беларусь.
Альгерд Невяроўскі, Менск У зьвязку з падзеямі вакол выхаванкі Вялейскай школы-інтэрнату Вікі Мароз у Італіі, наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Менску: як яны ставяцца да праблемы ўсынаўленьня беларускіх сіротаў замежнікамі.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Калі ўлады вызначацца з тым, дзе будуць адбываць пакараньне актывісты “Партнэрства”? Чаму “хімік” Мікалай Статкевіч працуе без выходных? Якое “выключэньне” зрабілі ўлады экс-кандыдату на прэзыдэнта Аляксандру Казуліну?
Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Па дазвол на агульнагарадзкі мітынг у гарвыканкам зьвярнуліся кіраўнік аршанскага штабу экс-кандыдата на прэзыдэнта Васіль Леўчанкаў і старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Алесь Шутаў.
Радыё Свабода Самыя яскравыя выказваньні герояў нашых перадачаў, што прагучалі на нашых хвалях на гэтым тыдні, словы знамянальныя, сьмешныя і жахлівыя – на сайце “Свабоды”.
Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Уладзімер Сянькоўскі прызнаны вінаватым у раскраданьні дзяржаўных сродкаў шляхам злоўжываньня службовым становішчам. Разам зь ім пакараныя таксама некалькі супрацоўнікаў Нацыянальнага парку: былога загадчыка аддзела аховы жывёльнага сьвету асудзілі на 6 год, а былога галоўнага бухгальтара – на 4 гады пазбаўленьня волі.
Любоў Лунёва, Менск Сёньня габрэі адзначаюць 5767 Новы Год. Рош ха-Шана (літаральны пераклад з іўрыту “Галава году”) – сьвята ўтварэньня сьвету, сымбаль таго, што на гэта была Боская воля і ўсё ў гэтым сьвеце мае сэнс і мэту, у тым ліку й жыцьцё і кожнае дзеяньне паасобку. Таму ўсе нашы ўчынкі, кепскія ці добрыя ўплываюць на тое, якім будзе гэты год. Нашая карэспандэнтка віншавала з Новым годам і размаўляла з прадстаўнікамі габрэйскіх суполак у Беларусі.
Вінцэсь Мудроў З надыходам восені ня скончыўся альбом успамінаў Вінцэся Мудрова. На хвалях Свабоды аўтар працягвае ўзгадваць рэчы – некалі страшныя, потым – сьмешныя, цяпер – забытыя.
Любоў Лунёва, Менск Сёньня актывісты Салігорскай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” наведалі школу-інтэрнат і дзіцячы дом у Слуцку. Яны перадалі 160 беларускамоўных дзіцячых кніжак.
Радыё Свабода Прыморскі гарадок Кагалета знаходзіцца недалёка ад Генуі. Ён вельмі жывапісны. Для тысячаў турыстаў, што прыяжджаюць сюды штогод, гэтыя мясьціны ўяўляюцца райскім кутком – доўгія пясчаныя пляжы, цёплае мора, жывапісная прырода, заўсёды сьвяточная атмасфэра. Апошні тыдзень назва Кагалета ў італьянцаў асацыюецца з цэнтрам барацьбы за лёс беларускай дзяўчынкі-сіраты.
Радыё Свабода, Прага Cёньня стала вядома, што знайшоўся журналіст і перакладчык Антон Тарас, які зьнік 21-га ліпеня.
Радыё Свабода Буйнейшыя італьянскія дабрачынныя асацыяцыі, якія маюць дачыненьне да аздараўленьня і ўсынаўленьня беларускіх дзяцей, зьбіраюць подпісы пад пэтыцыямі да прэзыдэнта Італіі й да апэляцыйнага суду Генуі.
Радыё Свабода, Прага Ува ўнівэрсытэце Атавы адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная праблемам дэмакратызацыі Беларусі якую арганізавала Міністэрства замежных спраў Канады з удзелам палітыкаў і навукоўцаў. У працы канфэрэнцыі ўзяла ўдзел Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якую мы папрасілі падзяліцца сваімі ўражаньнямі.
Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў эксклюзіўным інтэрвію нашаму радыё намесьнік кіраўніка дыпляматычнай місіі Італіі ў Беларусі Масіма Сантора назваў выпадак з выхаванкай Вілейскага інтэрнату Вікай Мароз “надзвычай складаным”. Нагадаем, жыхары мястэчка Кагалета, што пад Генуяй, Алесандра Джуста й Марыя Барначын некалькі апошніх гадоў прымалі ў сябе дома Віку. Сёлета яны адмовіліся вяртаць дзяўчынку на радзіму, паколькі лічаць, што ў Вілейцы дзяўчынцы пагражае фізычны й псыхалягічны гвалт.
Вячаслаў Кулік, Менск Беларусь прыпыніла выезд дзяцей на аздараўленьне ў Італію. Гэтае рашэньне закране 25 тысяч непаўналетніх беларусаў, якія штогоду выяжджалі ў гэтую краіну на аздараўленьне. Што кажуць жыхары Менску пра магчымы лёс Вікі Мароз?
Радыё Свабода Здарэньне адбылося ў 38-й мабільнай брыгадзе, якая знаходзіцца ў Берасьці. Выбухнуў снарад з самаходнай зброі.
Радыё Свабода Апазыцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык вызвалены з турмы на вуліцы Акрэсьціна пасьля 10-дзённага адміністрацыйнага арышту. Палітык быў зьняволены на рашэньне суду Цэнтральнага раёну Менску. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 22 сакавіка. Вячаслаў Сіўчык вінаватым сябе не прызнае й зьвярнуўся з адпаведнай скаргай у пракуратуру і гарадскі суд.
Радыё Свабода У Берасьцейскім міжгарнізонным вайсковым судзе скончыўся разгляд крымінальнай справы адказных асобаў, якія працавалі на пункце памежнага і мытнага афармленьня “Макраны” на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Радыё Свабода Статыстыка сьведчыць: калі ў 2003 годзе замежнікі ўсынавілі 714 беларускіх дзяцей, то ўжо ў 2004 годзе –– 596, а ў 2005-м — толькі двух дзяцей.
Радыё Свабода Адміністрацыя 1-га магілёўскага ліцэю змусіла бацькоў вучня 11-й клясы, актывіста моладзевага руху Максіма Азарава спыніць навучаньне. Бацькам заявілі: калі яны самі не забяруць дакумэнтаў, іхнага сына адлічаць з дысцыплінарных меркаваньняў.
Радыё Свабода На тэлефон-аўтаадказьнік патэлефанавала слухачка Свабоды
Галіна Абакунчык, Менск Вячаслаў Сіўчык вызвалены з турмы на вуліцы Акрэсьціна а 4-й гадзіне раніцы 22 верасьня.
Альгерд Невяроўскі, Менск У сувязі з тым, што першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Тацьцяна Голубева знаходзіцца на лячэньні, і ў суд Цэнтральнага раёну Менску сёньня не зьявіўся яе законны прадстаўнік, судзьдзя І.Лабыніч перанёс разгляд пазову Партыі камуністаў беларускай да першага сакратара КПБ Тацьцяны Голубевай і газэты “Камуніст Беларусі” на 19 кастрычніка.
Міхал Карневіч, Горадня Сёньня раніцай з рэдактарам часопісу Magazyn Polski Анджэям Пачобутам гутарыла намесьніца начальніка аддзела дазнаньня Ленінскага РУУС Горадні Натольля Гайдаш.
Радыё Свабода, Віцебск “Каго зь беларускіх эмігрантаў вы ведаеце і што чулі пра іхнюю дапамогу Бацькаўшчыне?” Гэтае пытаньне мы задавалі на менскай вуліцы Машэрава.
Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы за 22 верасьня
Вінцэсь Мудроў, Наваполацк Самым папулярным словам у пяцідзясятых гадах было слова “дружба”. І экстрапалявалі яго, перш ад усяго, на савецка-кітайскія дачыненьні. І кожнага ранку, калі ад пэрону Яраслаўскага вакзалу ў Маскве адыходзіў цягнік Масква-Пэкін, з вакзальных рэпрадуктараў вырывалася на прасьцяг песьня “Русский с китайцем братья на веки”. На пачатку шасьцідзясятых браты дарэшты пералаяліся, аднак кітайскія тавары яшчэ зьяўляліся на паліцах.
Севярын Квяткоўскі, Менск Этэр 21 верасьня
Радыё Свабода Леанід Сьвірыдаў, які працуе цяпер у Варшаве, заявіў нашаму радыё, што ўпершыню журналісцкай акрэдытацыі ў Чэхіі яго пазбавілі яшчэ год таму, потым акрэдытацыя была адноўленая на тры месяцы, а ў сакавіку сёлета чэскі МЗС канчаткова адмовіў спадару Сьвірыдаву ў акрэдытацыі.
Радыё Свабода Сёньня прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі адказаў на пытаньне нашага радыё наконт лёсу выхаванкі Вялейскага дзіцячага дому Вікі Мароз. Нагадаем, што жыхары мястэчка Кагалета, што пад Генуяй, Аляксандар Джуста і Марыя Барначын некалькі апошніх гадоў прымалі ў сябе дома Віку. Сёлета яны адмовіліся вяртаць дзяўчынку на радзіму, паколькі лічаць, што ў Вялейцы дзяўчынка церпіць фізычны і псыхалягічны гвалт.
Радыё Свабода Паводле апошняй інфармацыі, на заўтра прымеркаваная сустрэча адказных супрацоўнікаў МЗС Італіі і амбасадара Беларусі ў Рыме Аляксея Скрыпко.
Радыё Свабода Рэдакцыя незалежнага часопісу “ARCHE-Пачатак” сёньня атрымала ліст Міністэрства інфармацыі Беларусі з другім папярэджаньнем аб парушэньні заканадаўства. Міністэрства паведаміла таксама пра пастанову прыпыніць выданьне часопісу на тры месяцы.
Севярын Квяткоўскі, Менск Мікалай Ваўчкоў спадзяецца, што ўсе законныя працэдуры будуць выкананыя, і выхаванка інтэрнату для дзяцей зь цяжкімі парушэньнямі мовы вернецца ў Вялейку. Доктарка інтэрнату застаецца ў Італіі, каб суправаджаць дзяўчынку.
Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне тыдня беларускай “Свабоды” людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.
Радыё Свабода Недзяржаўная рэгіянальная газэта “Тэлескоп”, якая выходзіла ў Лідзе, прыпыніла сваё існаваньне з-за адсутнасьці фінансаваньня. Міністэрства інфармацыі Беларусі анулявала пасьведчаньне аб рэгістрацыі выданьня па прычыне таго, што яно не выходзіла больш за год.
Радыё Свабода На Міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2006”, які сёньня дзявяты раз адкрываецца ў Магілёве, ня будзе беларускамоўных стужак. У аргкамітэце фэстывалю ня здолелі прыгадаць, ці былі наагул у гісторыі “Анімаёўкі” фільмы па-беларуску.
Радыё Свабода Адміністрацыя гродзенскага хімічнага заводу “Азот” правяла сход рабочых, на якой патрабавала, каб тыя пераходзілі зь незалежнага прафсаюза прадпрыемства ў праўладную Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі.
Загрузіць яшчэ