Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд разглядае справу “пярэваратня ў пагонах”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Cёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі пачынаецца разгляд крымінальнай справы, фігурантам якой выступае былы першы намесьнік управы ў барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Іван Клімянкоў.

Палкоўніка міліцыі затрымалі летась у падазрэньні ў атрыманьні хабару.Сёньня напярэдадні судовага паседжаньня называлася сума -- 200 тысячаў даляраў. Як раней паведамляў міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў, грошы перадавалі нібыта дзеля таго, каб адна з крымінальных справаў расьсьледавалася неналежным чынам. Разам з Іванам Клімянковым перад судом паўстануць 6 чалавек.

Сьледзтва вялі пракуратура Беларусі і Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.

Падрабязнасьці судовага працэсу – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG