Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэта “Тэлескоп” пазбаўленая пасьведчаньня аб рэгістрацыі


Радыё Свабода Недзяржаўная рэгіянальная газэта “Тэлескоп”, якая выходзіла ў Лідзе, прыпыніла сваё існаваньне з-за адсутнасьці фінансаваньня. Міністэрства інфармацыі Беларусі анулявала пасьведчаньне аб рэгістрацыі выданьня па прычыне таго, што яно не выходзіла больш за год.

Паводле галоўнага рэдактара Станіслава Судніка, рэдакцыя надрукавала адзін нумар, каб перапынак не склаў больш за год. Міністэрства зьвярнулася да заснавальніцы, былой прадпрымальніцы Ірыны Брушковай, але ніякіх тлумачэньняў не атрымала.

Па дамове з уладальніцай выдаўцом "Тэлескопу" стала Лідзкая арганізацыя грамадзкага аб’яднаньня "ТБМ імя Ф. Скарыны". Газэта выходзіла на беларускай мове і была газэтай “для вольнага часу”. "Тэлескоп" паступаў да чытача праз сетку грамадскіх распаўсюднікаў, а ў Лідзе -- праз кіёскі "Белсаюздруку".

Галоўны рэдактар “Тэлескопу” Станіслаў Суднік сказаў:

(Суднік: ) “Калі б грамадзкія арганізацыі ці палітычныя партыі, акрамя Лідзкай арганізацыі ТБМ, былі зацікаўлены ў выданьні гэтай газэты і аказалі фінансавую дапамогу, то ніхто б тую газэту не закрыў. Ніякіх прэтэнзій з боку Міністэрства інфармацыі да яе не было. Прэтэнзіі ўзьніклі з-за таго, што газэта цягам года фактычна не выходзіла. Прэтэнзіі заключаюцца да нашага грамадзтва, якому аказалася гэта газэта непатрэбная, і грамадзкіх арганізацый, якія не здолелі яе зьберагчы. Я зьвяртаўся да ўсіх, да каго толькі можна – акажыце фінансавую падтрымку і газэта будзе выходзіць. Гэта прэса была кінутая на волю лёсу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG