Цягам верасьня доўжыцца акцыя маладафронтаўцаў “Падаруй кнігу дзіцячаму дому”. Мэтай акцыі ёсьць папулярызацыя беларускай мовы сярод школьнікаў. Арганізатары спадзяюцца, што магчымасьць чытаць зь дзяцінства па-беларуску будзе спрыяць фармаваньню нацыянальнай сьвядомасьці ў новага пакаленьня. Акцыю падтрымалі і далучыліся да яе некалькі моладзевых арганізацый.
Любоў Лунёва, Менск Сёньня актывісты Салігорскай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” наведалі школу-інтэрнат і дзіцячы дом у Слуцку. Яны перадалі 160 беларускамоўных дзіцячых кніжак.