Крымінальная справа супраць былога дырэктара Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”, падпарадкаванага Кіраўніцтву справамі прэзыдэнта Беларусі, была заведзеная яшчэ ў красавіку 2005 году.
Сьледзтва праводзілі супрацоўнікі рэспубліканскай пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў. Узначальваў камісію па рассьледаванні дзеяньняў былога дырэктара нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры” асабіста Зянон Ломаць – памочнік Аляксандра Лукашэнкі, галоўны інспектар па Віцебскай вобласці.
Выязная калегія абласнога суду, якая правяла апошняе судовае пасяджэньне ў Браслаўскім раённым судзе, пагадзілася, што ў дзейнасьці адміністрацыі Нацыянальнага парку мелі месца грубыя парушэньні. У прыватнасці, паляваньне і рабалоўства дазвалялася без часовых абмежаваньняў круглы год, да таго ж, ня ўсе наведнікі плацілі за гэтыя паслугі. Таксама былі выяўленыя факты незаконнага будаўніцтва катэджаў на тэрыторыі запаведніка.
Папярэднік асуджанага дырэктара Пётр Міхалап таксама быў асуджаны за службовыя злоўжываньні на 4 гады пазбаўлены волі. Абодвух кіраўнікоў супрацоўнікі парку лічаць закладнікамі сваіх пасадаў, бо яны мусілі безадмоўна абслугоўваць дзяржаўных чыноўнікаў самага высокага ўзроўню, якія любяць прыяжджаць у “Браслаўскія азёры” на адпачынак.
Пакуль невядома, ці заведзеныя крымінальныя справы супраць тых, хто не плаціў належным чынам за паляваньне ці рыбалку ў Нацыянальным парку, або тых, хто пабудаваў у ахоўнай зоне прыватныя катэджы.