Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перанесены разгляд пазову ПКБ да КПБ


Альгерд Невяроўскі, Менск У сувязі з тым, што першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Тацьцяна Голубева знаходзіцца на лячэньні, і ў суд Цэнтральнага раёну Менску сёньня не зьявіўся яе законны прадстаўнік, судзьдзя І.Лабыніч перанёс разгляд пазову Партыі камуністаў беларускай да першага сакратара КПБ Тацьцяны Голубевай і газэты “Камуніст Беларусі” на 19 кастрычніка.

У газэце праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі “Камуніст Беларусі” былі надрукаваныя вытрымкі даклада Голубевай з так званага аб’яднаўчага зьезду ПКБ і КПБ, на якім сьцьвярджалася, што многія партыйныя структуры апазыцыйнай кампартыі вырашылі ўвайсьці ў склад праўладнай КПБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG