Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мэдыкі – закладнікі палітычнай сытуацыі ў краіне”


Радыё Свабода На тэлефон-аўтаадказьнік “Свабоды” патэлефанаваў слухач.

(Спадар) “Хачу падзяліцца сваімі думкамі. Вось ужо чвэрць стагодзьдзя працую лекарам у адной з раённых больніц. Мэдыкі, як былі, так і застастаюца закладнікамі палітычнай сытуацыі ў краіне. На сёньня мы абкладзеныя паказчыкамі і паперамі да такой ступені, што за імі практычна ня бачым ужо хворых. Паперавытворчасьць замест працы зь людзьмі. Бясконцыя праверкі, справаздачы, мэдсаветы, гадзінныя лятучкі-накачкі, пагрозы звальненьнем, зборы грошай на раённыя мерапрыемствы, прымусовая падпіска на дзяржаўныя газэты, дапамога сельгаспрадпрыемствам.

І ўсё гэта робіцца, быццам бы, ў імя народу і дзеля народу. У мэдыкаў ад такога засільля апускаюцца рукі, маладыя людзі ня хочуць ісьці ў мэдыцыну. Паглядзіце, у мэдунівэрсытэтах практычна няма конкурсу, няма і 2,5 чалавек на месца. І канца гэтаму ня бачна. Калі чуеш дрэнныя адзнакі мэдыцыне, становіцца балюча, але лепшага, пакуль што не заслугоўваем. Перамены да лепшага прыйдуць толькі са зьменай палітычнай сытуацыі. Толькі ці дачакаемся?”

Агляд званкоў слухачоў “Свабоды” – у вечаровым эфіры.

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску 2 90 39 52
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG